Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Бучатинского сельсовета

04.04.2024

Справа агульная

Актыўна падключыліся да месячніка па навядзенні парадку на зямлі  жыхары сельсавета.

Работнікі сельвыканкама, а таксама клуба і бібліятэкі наводзяць парадак на грамадзянскіх могілках у Бучаціне. Яны прыбралі тэрыторыю ад смецця і сухой расліннасці, а супрацоўнікі лясгаса дапамаглі выразаць акацыі.

Добрая справа аб’яднала і работнікаў мясцовай школы, якія навялі марафет на зямельным участку пустуючага дома ў Бучаціне па вул. Савецкай.

Чыстая зямля

Жыліхаўскім сельскім домам культуры сумесна з сельскай бібліятэкай праве-дзены працоўны дэсант «Чыстая Зямля».

Вялікую дапамогу ў навядзенні парадку аказалі хлапчукі аграгарадка, якія дапамаглі прыбраць дзіцячую пляцоўку, тэрыторыю ўздоўж дарогі і каля альтанкі, дзе любяць праводзіць час з сябрамі пасля навучальнага тыдня.

У гасцях у казкі

Весела і цікава правялі свой вольны час выхаванцы Жыліхаўскага дзіцячага сада.

Для іх прайшла займальная віктарына «У гасцях у казкі». Дзеці з задавальненнем адправіліся ў падарожжа па казках, успомнілі любімых герояў, а ў канцы мерапрыемства з дапамогай любімых цацак праінсцэніравалі казку «Рэпка» (на здымку).

«Маладосць - свет магчымасцяў»

На базе Бучацінскай сярэдняй школы спецыялісты Капыльскага раённага цэнтра культуры і ўдзельнікі вакальнага гуртка «Нашы галасы» правялі канцэртную праграму «Маладосць – свет магчымасцяў».

Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі «Беражы сябе для жыцця» для навучэнцаў старэйшых класаў. Маладыя выканаўцы падзяліліся сваім меркаваннем пра магчымасці ажыццяўлення мары – ісці наперад, развівацца і тварыць.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.kopyl.by/svezhie-novosti/item/32902-o-zhizni-na-territorii-buchatinskogo-selsoveta#sigProId243a9c806d
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей