Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Аграрии ОАО "Старица-Агро" одними из первых в районе приступили к севу яровых

27.03.2024

Сей авёс у гразь - будзеш князь. Гэту ісціну добра ведаюць аграрыі ААТ «Старыца-Агра»

Па традыцыі аграрыі ААТ «Старыца-Агра» пачынаюць сяўбу з аўса. Чаму звычайна першай сеюць гэтую культуру?

– Гэта тлумачыцца яе асаблівасцямі, у прыватнасці, вільгацелюбівасцю, – адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі. – Нездарма кажуць у народзе: сей авёс у гразь – будзеш князь. Яму трэба значна больш вільгаці, чым іншым злакам. Акрамя таго, раннія тэрміны сяўбы зніжаюць працэнт пашкоджання раслін шкоднікамі і хваробамі. Але і занадта рана сеяць авёс таксама небяспечна: у мёрзлай глебе насенне доўга прарастае і нават можа загінуць. Таму тэрміны сяўбы трэба падбіраць аптымальныя. Авёс устойлівы да нізкіх тэмператур, вось з яго і пачалі. Неабходна пасеяць 150 га культуры, далей прыступім да ячменю.

Працаўнікі гаспадаркі спакойна ставяцца да таго, што сёлета выйшлі ў поле на два тыдні раней (29 лютага), чым звычайна. Землі ў некаторых частках гаспадаркі лёгкія, пясчаныя, без суглінку, і пакуль трымаецца вільгаць, трэба спяшацца кінуць збожжа ў зямлю. Усім анамаліям надвор'я аграрыі супрацьпастаўляюць дакладнае выкананне тэхналогій, рэкамендацый навукі і асабістае старанне.

– Настрой у пасяўную ў нас заўсёды добры. Але ў першыя дні звычайна няпроста. Глебы розныя – дзе тарфянік, дзе пясок. Раніцай яшчэ марозік, стаім у полі і чакаем, пакуль зямля прагрэецца. Як пацяплее – пасяўная ідзе раўнамерна, – гаворыць намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Уладзімір Патоцкі. – Каманда ў нас падабралася дружная. З такімі людзьмі і справа хутчэй спорыцца. Тэхніку падрыхтавалі грунтоўна. Палівам гаспадарка забяспечана, каб не было прастояў. На палях ужо горача: ідзе ўзворванне глебы, унясенне арганічных і мінеральных угнаенняў, падрыхтоўка па-леткаў. Паралельна аграрыі падкормліваюць азімыя збожжавыя (ужо ў другі раз).

– На мой погляд, глеба саспела, зямля быццам уздыхнула пасля зімы. І мы выгналі свае агрэгаты ў поле. Прызнаюся, у пасяўных кампаніях удзельнічаю заўсёды з задавальненнем. Бо і заработная плата большая на палявых работах. Буду разлічваць на аддачу хлебнай нівы, – падзяліўся вопытны механізатар Міхаіл Бендзь, які практычна кожны год займаецца сяўбой аўса, сустракаемся з ім і на іншых відах работ.

А вось на ворыве ўжо чацвёрты год заняты малады трактарыст Аляксей Баліцкі, які з году ў год удасканальвае свае навыкі ў земляробстве.

Рабочы дзень у гаспадарцы ўжо арганізаваны па графіку веснавой сяўбы, на працягу ўсяго светлавога дня. Прадугледжаны абавязковы падвоз механізатараў да палёў і дамоў. Яны азнаёмлены з умовамі аплаты працы, яе аховай. Удзельнікаў пасяўной забяспечваюць гарачым харчаваннем – абеды гатуюць у мясцовай сталовай і два разы на дзень дастаўляюць іх на палі. Не забываюцца і пра ідэалагічнае суправаджэнне пасяўной: з першага дня падводзяцца вынікі спаборніцтваў.

Фота аўтара


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.kopyl.by/svezhie-novosti/item/32820-oao-staritsa-agro-odni-iz-pervykh-pristupili-k-posevu-yarovykh-kultur#sigProId4e6130f36a
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей