Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В Копыле состоялся семинар для идеологического и общественного актива района

02.02.2024

Тэме інфармацыйнай бяспекі ва ўмовах правядзення перадвыбарнай кампаніі 2024 года быў прысвечаны семінар-вучоба, што праводзіўся для ідэалагічнага і грамадскага актыву раёна сумесна з Мінскай абласной арганізацыйнай структурай Беларускага таварыства «Веды».

Спікерам мерапрыемства выступіў доктар эканамічных навук прафесар Белдзяржуніверсітэта, старшыня рэдкалегіі часо-піса «Новая эканоміка», эксперт Кансультацыйнага савета Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, палітолаг Валерый Байнёў.

Валерый Фёдаравіч падрабязна спыніўся на тым, як палітыка-эканамічныя працэсы, якія адбываюцца ў сучасным свеце, уплываюць на развіццё нашай краіны. Інфармацыйная бяспека выйшла на адно з першых месц у сістэме нацыянальнай бяспекі Беларусі.

— Крыніцай прынцыпова новых пагроз у сучасным свеце апошнім часам усё часцей выступае тэхналагічная эвалюцыя, якая прадастаўляе недаступныя раней магчымасці негатыўнага ўплыву на асобу, грамадства і дзяржаву. У Беларусі інфармацыйная бяспека ўпэўнена выходзіць на адно з першых месц у сістэме нацыянальнай бяспекі, — адзначыў спікер.

У прыватнасці, ён звярнуў увагу, што сучасная сітуацыя ў свеце, калі ажыццяўляюцца каляровыя рэвалюцыі і ўзрастае тэрарыстычная пагроза, патрабуе павышанай увагі да такога важнага аспекту нацыянальнай бяспекі, як сацыяльна-псіхалагічны.

— Сучаснае грамадства з’яўляецца аб’ектам бесперапыннага інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння. Бесперапынна ўдасканальваюцца формы і метады маніпулявання грамадскай думкай, лабіравання карыслівых інтарэсаў, а таксама правакавання крызісаў. Навуковая супольнасць у цеснай каардынацыі з практыкамі абавязана пастаянна шукаць адэкватныя адказы на такія выклікі і пагрозы, — лічыць Валерый Фёдаравіч.

Фота аўтара


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.kopyl.by/svezhie-novosti/item/32293-v-kopyle-sostoyalsya-seminar-dlya-ideologicheskogo-i-obshchestvennogo-aktiva-rajona#sigProIdcc1716c37e
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей