Газета «Слава працы» объявила конкурс среди почтальонов Копыльщины

Актуально Общество

Паштальёны ў ліку першых бяруць у рукі раённую газету «Слава працы» і пераадольваюць кіламетр за кіламетрам, каб дайсці да кожнага падпісчыка і ўручыць доўгачаканую прэсу.

■ Алеся Дуброўская

Рэдакцыя «СП» зноў аб’явіла традыцыйны конкурс сярод аддзяленняў паштовай сувязі і паштальёнаў на лепшыя паказчыкі па падпісцы на раённую газету на 1-е паўгоддзе 2021 года.

Паштальён гарадскога аддзялення сувязі «Капыль-2» Алеся Дуброўская з радасцю сустрэла навіну пра конкурс, пераможцай якога яна ўжо неаднойчы прызнавалася.

— Сёлета са сваімі калегамі — прафесіяналам Нінай Васільеўнай Аляксанавай, маладзейшымі Святланай Місючэнка, Юліяй Вароніч і Наталляй Шкілевіч — абавязкова прымем удзел у конкурсе па падпісцы на раёнку, — адзначае Алеся. — Гэта ж наша родная газета, і яе мы павінны прапагандаваць у першую чаргу. Да таго ж адчуваць сябе пераможцай таксама хвалююча і ганарова. Гэта добры стымул, каб дасягнуць лепшых паказчыкаў.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *