В Копыльском районе проходит осенний призыв

Актуально Общество

Іван Аляшкевіч у ліку тых,  хто хутка стане на варце Радзімы. Яго матуля, Алена Васільеўна Выскварка, падняла на ногі не толькі пяцярых сваіх дзяцей, але і зараз працуе выхавальнікам у доме сямейнага тыпу. Яна выказала ўпэўненасць: Іван выхаваны так, што годна будзе служыць Радзіме, а мы – жыць у мірнай краіне пад бясхмарным небам. Правесці хлопца ў войска з Магілёва прыехала яго сяброўка Мадзіна, з якой вучыўся ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. Падтрымка блізкіх людзей, вядома ж, вельмі патрэбна салдату.

■ Прызыўніка Івана Аляшкевіча праводзяць у войска мама Алена Васільеўна і сяброўка Мадзіна

Іван Аляшкевіч разам з яшчэ дванаццаццю юнакамі з Капыльшчыны папоўніў у мінулую сераду пагранічныя войскі. Крытэрыі адбору вельмі строгія, бо абавязак салдатаў – несці службу па ахове Дзяржаўнай мяжы. Так, будучыя пагранічнікі павінны быць здаровымі, інтэлектуальна развітымі, выхаванымі, не мець сур’ёзных адміністрацыйных і тым больш крымінальных правапарушэнняў.

– Сёння навабранцы накіроўваюцца ў лепшыя, элітныя падраздзяленні, – падкрэсліў кіраўнік адасобленай групы (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік. – Спадзяюся, гэта будзе адзін з самых запамінальных дзён у вашым жыцці. У цяперашні час для вайскоўцаў створаны ўсе ўмовы для таго, каб нармальна выконваць пастаўленыя задачы, асвойваць новыя спецыяльнасці. Хацелася б, каб, прыйшоўшы ў армію, вы сталі годнымі абаронцамі нашай Айчыны. Пасля заканчэння службы ў войску вы набудзеце бясцэнны вопыт, пачынаючы ад простых бытавых рэчаў, заканчваючы атрыманнем прафесіі. Асноўная функцыя ваеннаслужачых – абараняць народ, дзяржаву, яе цэласнасць.

Капылянін Аляксей Лазоўскі ў гэты восеньскі прызыў атрымаў, паводле яго слоў, доўгачаканую павестку. Служыць ён будзе ў Гродне.

– Пасля заканчэння Слуцкага медыцынскага каледжа некаторы час загадваў Ванелевіцкім ФАПам, – расказаў Аляксей. – Бацькі вельмі пазітыўна аднесліся да таго, што я адпраўляюся ў войска. Планую набрацца вопыту, загартавацца маральна і фізічна.

У гэты дзень у адасобленай групе яшчэ раз праверылі стан здароўя прызыўнікоў, неабходныя дакументы.

■ Урач Вольга Анішчанка правярае стан здароўя перад адпраўкай

– Пры праходжанні прызыўной камісіі ўлічваецца жаданне прызыўніка, але яно не з’яўляецца вызначальным, – адзначае вядучы спецыяліст адасобленай групы Наталля Лагавая. – Шмат што залежыць ад стану яго здароўя, маральна-псіхалагічных якасцей і іншых абставін, напрыклад, адукацыі, спецыяльнасці, сямейнага становішча. Часта прызыўнікі выяўляюць жаданне служыць у такіх вайсковых часцях, як спецыяльнага прызначэння, роце ганаровай варты. Аднак хочацца адзначыць, што і іншыя войскі не менш важныя. Капыльшчына  адправіць падчас гэтага прызыву каля 50 чалавек дастойнага папаўнення, якое прадоўжыць традыцыі ўзброеных сіл.

■ Кіраўнік адасобленай групы Сяргей Маргалік з прызыўнікамі накіроўваецца да аўтобуса

Улічваючы складаную эпідэміялагічную абстаноўку, пры адпраўцы захоўваюцца ўсе меры засцярогі, каб пазбегнуць лішніх кантактаў, здаюцца аналізы, вымяраецца тэмпература. Для прызыўнікоў і спецыялістаў закуплены антысептыкі, пальчаткі, маскі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *