Республикансая акция «За безопасность малой Родины!» проходит на Копыльщине

Важное Закон. Безопасность

Пажаранебяспечныя сітуацыі часцей за ўсё ўзнікаюць з прычыны халатнасці або за адсутнасцю ведаў правіл бяспекі. Каб павысіць узровень ведаў на дадзеную тэматыку, супрацоўнікі Капыльскага РАНС ў рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы!» праводзяць мерапрыемствы па прафілактыцы гібелі людзей на пажарах сярод насельніцтва раёна, а таксама даносяць карысную інфармацыю праз гучнагаварыцель.

dav

Прагучалі  правілы поводзін, якія трэба выконвать, каб пазбегнуць пажару:

— не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электрычныя прыборы;

— не карыстайцеся няспраўнымі або зламанымі прыборамі;

-не перагружайце сетку;

— не выкарыстоўвайце свяцільнікі без плафонаў;

— забараняецца карыстацца крыніцамі адкрытага агню;

-забараняецца захоўваць у доме газавыя балоны, каністы з вадкасцю, якая легка запальваецца;

— выконвайце правілы газавага і пячнога ацяплення;

— заўседы будзьце асцярожныя з агнём, у выпадку ўзнікнення пажару тэлефануйце па тэлефоне101 або 112.

Максімальная асцярожнасць і прадбачлівасць з’яўляюцца асновай пажарнай бяспекі ў побыце – гэтыя фактары згуляюць пазітыўную ролю на жыцці і здароўі людзей.

dav

Капыльскі РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *