В Копыльском районе практически завершилась уборка сахарной свеклы

Актуально Экономика

Лічаныя гектары салодкага кораня на момант нашага наведвання заставаліся для выкопвання і ў ААТ «Ціміразеўскі». Сёлета пад культуру адведзена плошча ў 500 гектараў.

На полі паміж Вераб’евічамі і Быстрыцай кіпіць работа. Камбайн «Holmer» шпарка ідзе па полі, вырываючы з зямлі буракі і пакідаючы пасля сябе бацвінне. За  рулём  —  механізатар Аляксандр Гарашчэня.

Дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Галко расказвае, што Аляксандр Валянцінавіч хоць і працуе ў дадзенай гаспадарцы першы год, але зарэкамендаваў сябе як адказны і старанны работнік. Да гэтага ён працаваў у суседняй гаспадарцы і быў у ліку перадавікоў. Вопытны механізатар выконвае ўсе сезонныя віды работ. Ды і ўборка салодкіх караняплодаў залежыць ад механізатара і яго напарніка Анатоля Шэпеля, якія пазменна працуюць на камбайне. Яны дакладна ведаюць не толькі тэхналогію ўборкі караняплодаў, але і тое, у якіх умовах павінны расці буракі, як іх патрэбна апрацоўваць.

■ На ўборцы буракоў — механізатар Аляксандр Гарашчэня

Разам яны ўбіраюць да 20 гектараў цукровых буракоў у суткі, накопваюць прыкладна 1400 тон салодкіх караняплодаў.

— Перад тым, як прыступіць да працы, абавязкова ўносім параметры кожнага поля ў камп’ютар, і той аптымальна настройвае работу бацвіннярэза, карчавальніка і іншых вузлоў, — адзначае механізатар Аляксандр Гарашчэня. — Як толькі запаўняецца бункер, салодкія караняплоды высыпаюцца ў бурт. Затым пагрузчыкам прадукцыя размяркоўваецца па грузавіках і адпраўляецца на Слуцкі цукроварафінадны камбінат.

■ Дырэктар Сяргей Галко і Аляксандр Гарашчэня

Вырашчаным ураджаем цукровых буракоў аграрыі ААТ «Ціміразеўскі» ўвогуле задаволены: на розных палетках з гектара накопваюць па 400-600 цэнтнераў караняплодаў.

— Цукровыя буракі — гэта культура, якая патрабуе пільнага догляду, — расказвае дырэктар Сяргей Галко. — Усе пралікі адразу будуць бачны: пры невыкананні тэхналогій пасевы зарастаюць пустазеллем, расліны хварэюць і гніюць. У гэтым плане мы спрацавалі бездакорна: перад пасевам унеслі ў глебу неабходную колькасць калійных і фосфарных угнаенняў, усходы падкармілі азотам, правялі гербіцыдныя апрацоўкі. Цукрыстасць караняплодаў складае ў сярэднім 17,3%, што вышэй за сярэднераённы паказчык.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *