Депутат, педагог, советчик: о Валентине Колесниковой — депутате Копыльского районного Совета депутатов и Грозовского сельского

Актуально Общество

Даўно стаў устойлівым выраз, што дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў з’яўляюцца «праваднікамі» паміж органамі мясцовай улады і насельніцтвам. Выбіраючы дэпутата, мы чакаем, што ён акажа дапамогу своечасовым рэагаваннем і вырашэннем праблем на месцах.

■ Валянціна Калеснікава з навучэнцамі Камсамольскага ВПК д/с-СШ

Валянціна Эдуардаўна Калеснікава — дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў і Грозаўскага сельскага, шмат гадоў працуе намеснікам дырэктара ў Камсамольскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа. Яна не толькі вопытны і адораны педагог, але і чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, які заўсёды вывучае праблемы людзей.

— Хочацца сказаць, што звароты ад грамадзян вельмі рэдка паступаюць на афіцыйных дэпутацкіх прыёмах, у асноўным гэта адбываецца на бацькоўскіх агульнашкольных сходах, на вуліцы сустрэнуць, часам тэлефануюць, — падзялілася Валянціна Эдуардаўна.

— Да якіх служб часцей за ўсё ўзнікаюць пытанні? — цікавімся ў суразмоўцы.

— Балючым для маіх землякоў з’яўляюцца пытанні рамонту дарог, навядзення парадку на зямлі, медыцынскага абслугоўвання, арганізацыі вольнага часу моладзі і г.д.

— Валянціна Эдуардаўна, на Ваш погляд, грамадская праца дэпутата дае вынік?

— Калі не сядзець на месцы, калі працаваць, то вынік, безумоўна, ёсць. Я ж чалавек актыўны. Галоўны мой прынцып — асабісты прыклад. З людзьмі працаваць не заўсёды лёгка. Мы іх павінны выслухаць, дапамагчы, вырашыць пытанні. Праўда, усе свае правы ведаюць выдатна, а вось абавязкі не зусім. Трэба пачынаць з самога сябе. Мы хочам, каб да нас добра ставіліся, выконвалі нашы просьбы, дык давайце рабіць тое, што ўваходзіць у нашы абавязкі. Не засмечваць каля дома, у лесе, не парушаць правілы землекарыстальніка. Каб нешта зрабіць на карысць, неабходны ўдзел усіх і кожнага, неабходна сумеснае вырашэнне пытанняў. Я б сказала, што патрэбна адзіная згуртаваная каманда, у якую ўваходзяць сельсавет, дэпутацкі корпус і самі вяскоўцы. Людзям важна зразумець, што мясцовае самакіраванне — гэта, перш за ўсё, самі жыхары, ад якіх залежыць іх будучыня.

У грамадскай  рабоце  дэпутату вельмі дапамагае асноўная педагагічная дзейнасць. Напрыклад, пры наведванні праблемных сем’яў, у якіх пражываюць непаўналетнія, праводзіцца прафілактычная работа і з іх бацькамі. Веданне педагогікі і псіхалогіі дае магчымасць выслухаць кожнага, і нават  дапамагчы, хоць не матэрыяльна, дык маральна.

Валянціна Эдуардаўна для сваіх выбаршчыкаў — прыклад дарадчыка і памочніка ў іх штодзённых справах.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *