В Копыле продолжаются работы по подготовке к Дню белорусской письменности и областным «Дажынкам-2021»

Актуально Общество

Як вядома, у Капылі вядуцца работы па падрыхтоўцы да важных мерапрыемстваў наступнага года – Дня беларускага пісьменства і абласных «Дажынак-2021».

■ Укладка асфальта на вул. Пушкіна

Наперадзе – шмат задум, вялікія планы. Магчыма, атрымаецца вырашыць тыя пытанні, якія не адзін год чакалі сваёй чаргі з-за недахопу фінансавання. Праекты былі, але да рэалізацыі справа не дайшла. Па некаторых працэс ужо пайшоў. Асабліва гэта датычыцца гарадскіх вуліц.

■ Укладваецца тратуар па вул. Партызанскай

Напрыклад, па словах начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Марыны Канончык, праведзены рамонтныя работы (пакладзены новы асфальт) па вуліцах Заазёрнай 2-й, Усходняй, Коршака, Маладзёжнай, завулках Заазёрным і М. Горкага. Гэтымі днямі добраўпарадкоўваецца вуліца Пушкіна, укладваецца плітка на мосце па вул. Партызанскай. У бліжэйшых планах – вуліцы Астрэйкі, Піянерская, Загорная і іншыя.

■ Пасля рамонту вул. Заазёрная 2-я

Надаецца ўвага цэнтральнай частцы горада, вуліцы Партызанскай, чакаюць мадэрнізацыі многія будынкі.

Сяргей КОЗЕЛ