Копыльский РОЧС: безопасность детей — спокойствие взрослых

Актуально Закон. Безопасность

Бяспека дзіцяці з’яўляецца асноўным звяном у яго выхаванні. Перад усімі бацькамі рана ці позна паўстае пытанне, з якога ўзросту можна пакідаць дзіця дома аднаго. Тут адназначна можна сказаць, што дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту павінны знаходзіцца пад наглядам дарослых.

Дзіця пайшло ў школу. Яго пачынаюць прывучаць да самастойнасці. Бо не ва ўсіх ёсць бабулі-дзядулі, старэйшыя браты і сёстры. І тады, бацькі вымушаныя пакідаць адно дзіця дома на нейкі час. А гэта зусім не азначае, што яму нішто не пагражае. Прыбярыце колючыя, рэжучыя прадметы, якімі дзіця можа параніцца, запалкі і запальніцы, лекі і сродкі бытавой хіміі захоўвайце ў недаступных для дзяцей месцах.

Дзеці пачынаюць разбірацца ў лічбах значна раней, чым у літарах, таму раскажыце дзіцяці, куды яму звяртацца ў выпадку небяспекі. Напішыце на паперы чатыры асноўных тэлефона: пажарнай службы, хуткай дапамогі, міліцыі і службы газу. А каб дзіцяці было лягчэй разабрацца, намалюйце каля кожнага нумара карцінку (напрыклад – побач з тэлефонам 101 — падпаленую запалку). Напішыце і трымаеце на бачным месцы нумары тэлефонаў суседзяў, сяброў, свае працоўныя тэлефоны, каб у выпадку небяспекі дзіця магло з імі звязацца.

Сыходзячы з хаты нават на непрацяглы час, зачыніце вокны, балкон, выключыце ваду, газ, электранагравальныя прыборы. Калі мяркуеце, што вернецеся зацемна, уключыце святло ва ўсіх пакоях, дзе можа гуляць дзіця. Зачыняючы дзверы, нагадаеце дзіцяці, каб ён нікому з старонніх дзверы не адкрываў. Дзіця лепш засвоіць правілы, калі зымітаваць магчымыя небяспечныя сітуацыі ў выглядзе гульні і прыцягнуць да яе членаў сям’і і яго сяброў.

Капыльскі РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *