5 июня в Доме печати состоялась пресс-презентация, посвященная 75-летию Великой Победы

75 лет Победы Новости

5 чэрвеня 2020 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-прэзентацыя, прымеркаваная да 75-годдзя Вялікай Перамогі, на тэму: “Навінкі ад выдавецтва Мастацкая літаратура. Прэзентацыя кнігі Алеся Казекі Песня роднай зямлі.

 Удзел прынялі:

  • Бадак Алесь Мікалаевіч – дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”;
  • Казека Алесь Мікалаевіч – старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, аўтар кнігі “Песня роднай зямлі” (анлайн-выступленне).

У пачатку свойго выступлення Алесь Бадак сказаў, што на яго погляд выжываць выдавецтвам у сённяшніх умовах дапамагае беларуская класіка, асабліва ў духоўным плане. Ён адзначыў, што творы якія прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне ў выдавецтве выходзяць напярэдадні юбілею Вялікай Перамогі. Адзін з іх кніга выбранай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны – унікальнае выданне ў серыі “Залатая калекцыя беларускай літаратуры”. Упершыню пад адной вокладкай сабраны творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і тыя, што адносна нядаўна вернуты ў гісторыка-літаратурны кантэкст. 50 аўтараў зборніка – гэта нацыянальныя класікі, знакамітыя і вядомыя пісьменнікі, а таксама паэты, якія загінулі на фронце. Іх творчасць ваеннага часу аб’ядноўвае трагічнае ўспрыманне падзей, палымяны патрыятызм, услаўленне мужнасці і гераізму ў барацьбе з ворагам, пачуццё непрымання вайны як найвялікшага зла.

Наступная кніга аб якой паведаміў Алесь Мікалаевіч гэта старонкі ваенных дзённікаў беларускіх пісьменнікаў пад назвай “Мы жылі ў буднях барацьбы”. Ен адзначыў, што ў выданні ўпершыню адначасова друкуюцца дзённікі чатырох беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Выключнасць кожнага ў тым, што яны адлюстроўваюць падзеі на розных ваенных напрамках, з’яўляюцца своеасаблівым геаграфічным ці тапанамічным паказнікам вялікіх шляхоў Перамогі. Мікола Лобан – удзельнік баёў на Ленінградскім фронце, быў двойчы паранены. Антон Алешка Вялікую Айчынную вайну прайшоў франтавым урачом, спачатку на Заходнім фронце, а потым на 3-м Беларускім. Дзённік Пятра Валкадаева раскрывае гераічныя і трагічныя старонкі партызанскага руху на Магілёўшчыне. Запісы Вісарыёна Гарбука адлюстроўваюць падзеі 1941–1945 гг., звязаныя з абаронай Масквы, вызваленнем Беларусі, Польшчы, узяццем Берліна.

По словах Алеся Бадака ў літаратуру таксама прыходзяць і новыя аўтары, якія пішуць пра Вялікую Айчынную вайну. Адзін з іх Алесь Казека з кніжкай “Песня роднай зямлі”.

У пачатку свойго выступлення Алесь Казека адзначыў, что вялікую ўвагу ў сваёй творчасці ён надае родным мясцінам, адлюстраванню жыцця сучаснай вёскі, прыгажосці роднай прыроды. У кнігу ўвайшла не толькі шматгранная лірыка, але і паэмы “Марыйка”, “Медуніца”, таксама паэтычныя апавяданні. На думку паэта, наша зямля, як любячая маці, заклікае сваіх дзяцей жыць адной дружнай сям’ёй і ісці разам у адным кірунку – да святла, росквіту нашага беларускага роду і нашага агульнага дома – Беларусі, абапіраючыся на вечныя каштоўнасці: любоў, дабро, свет, згоду.

Сярод сваіх паэм аўтар вылучыў паэму “Марыйка”, у сюжэце якой перажыванні вясковай дзяўчыны, якая цудам засталася жыць, страціўшы ўсіх сваіх родных, але па сутнасці, гэта рэквіем па ўсіх ахвярах спаленых вёсак нашай зямлі, створаны на аснове трагедыі вёскі Боркі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, якая была знішчана 15 чэрвеня 1942 года.

Таксама ў мерапрыемстве, па анлайн-сувязі з Магілёўскай студыі, прымала ўдзел кіраўнік Народнага тэатра Палаца культуры вобласці Ала Кускова. Яна паведаміла, што на сцэне Палаца культуры была інсцэніравана паэма “Марыйка”, а прэм’ера спектакля прайшла ў вёсцы Боркі.

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення па працы са сродкамі масавай інфармацыі і маладзёжнай палітыкі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Таццяны Меньшыкавай літаратура ваеннай тэматыкі вельмі запатрабавана ў моладзі. Яны ўдзельнічаюць у літаратурных праектах і самі пішуць вершы на ваенную тэматыку, грунтуючыся на ўспамінах сваіх бабуль і дзядуль.

Напрыканцы мерапрыемства некалькі слоў пра кнігу сказала кандыдат філалагічных навук, пісьменніца, літаратуразнаўца Алена Кісель. На яе думку кніга Алеся Казекі сапраўды каштоўная з’ява ў літаратуры, таму што ў ёй ёсць апора на традыцыі, новыя метафары, новыя сцежкі.

Якія кнігі ваеннай тэматыкі цікавяць моладзь? Чаму ўсё больш запатрабаваны проза і вершы на беларускай мове? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама падрабязныя выстленні спікераў вы можаце знайсці ў поўнай версіі відэазапісу прэс- прэзентацыі па спасылцы

 

 

Бародзіч Надзея



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *