В условиях пандемии личные приемы граждан председателем Копыльского райисполкома проходят в новом формате

Важное Общество

Ва ўмовах пандэміі каранавіруса асабістыя прыёмы грамадзян старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам праходзяць у новым фармаце.

Кіраўнік раёна ў тэлефоннай размове выслухоўвае праблемы жыхароў раёна, якіх, дарэчы, у сувязі з дыстанцыйным рэжымам не стала менш. Каб весці прадметную размову, грамадзяне агучваюць свае пытанні папярэдне па тэлефоне сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама 55-5-66. А ўжо ў сераду, непасрэдна ў дзень прыёму, заяўнікі звязваюцца са старшынёй райвыканкама ў прызначаны час. Нагадаем, прыём грамадзян па асабістых пытаннях старшыня райвыканкама праводзіць двойчы ў месяц – кожную другую і чацвёртую сераду месяца з 8 да 13 гадзін. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэл. 55-5-66. На прыём да старшыні раённага Савета дэпутатаў можна запісацца па нумары 55-4-98, а намеснікаў старшыні райвыканкама – 51-6-50.

Жыхары Капыльшчыны ўздымаюць традыцыйныя пытанні: добраўпарадкаванне населеных пунктаў, рамонт дарог, транспартныя зносіны, выдзяленне зямлі, паляпшэнне жыллёвых умоў і шэраг іншых. Пытанні, якія агучваюцца на прыёме, пастаўлены на кантроль. Кожнае з іх прапрацоўваецца індывідуальна і даюцца заяўнікам абгрунтаваныя адказы аб прынятых рашэннях.

Дарэчы, падчас апошняга прыёму (27 мая) быў разгледжаны зварот па добраўпарадкаванні прыдамавой тэрыторыі па вул. Пралетарскай, 39. Пасля выезду на месца кіраўнік раёна даручыў службе ЖКГ правесці неабходныя работы.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *