Сегодня мы отмечаем День труда, ранее известный как Международный день солидарности трудящихся

Актуально Общество

На Капыльшчыне заўсёды адзначалі Першамай: працоўныя выходзілі на дэманстрацыі, ладзілі канцэрты. Пра гэта сведчаць старыя чорна-белыя здымкі. На жаль, сёлетнія падзеі не дазваляюць выйсці на цэнтральную плошчу, каб павіншаваць са Святам працы адзін аднаго.

Але мы маем унікальную магчымасць зазірнуць у мінулае і ўявіць, як святкавалі паўстагоддзя таму назад. У фотаархіве капыляніна Мікалая Пятровіча Шкадарэвіча захоўваецца шмат цікавых фотаздымкаў, якія зрабіў яго бацька Пётр Іосіфавіч. У 50–60-я гады ён займаў адказныя пасады ў райкаме партыі. Здымкі Пятра Шкадарэвіча даволі часта друкавалі на старонках раёнкі ў 60-я гады. Сам жа Мікалай Пятровіч 43 гады добрасумленна адпрацаваў на адным месцы – у сельгастэхніцы.

1967 год

Цікава было параўнаць, як выглядала плошча ў той час і зараз. Для гэтага супрацоўнік газеты «Слава працы» Павел Шэін зрабіў фотаздымкі з таго ж ракурсу.

2020 год

Пра тое, што свята займае значнае месца ў жыцці любога працуючага чалавека, гаворыцца і ў віншаваннях, размешчаных на сайце нашай газеты. Са словамі пажаданняў да жыхароў Капыльшчыны звярнуліся парламентарый Людміла Ніжэвіч, райвыканкам, райсавет дэпутатаў, раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *