ФАП будзе абноўлены

Наша здароўе Новости

Пажар, што здарыўся ў сакавіку ў памяшканні Жыліхаўскага ФАПа, прычыніў значны ўрон будынку: агнём знішчана 5м2 перакрыцця, пашкоджаны сцены знутры. Папярэдняя прычына – парушэнні правіл пажарнай бяспекі пры ўстройстве ацяпляльнай печы.

Да гонару работнікаў УАЗ “Капыльская ЦРБ”, яны не марудзячы, прыступілі да рамонту: разабралі ўсе пашкоджаныя агнём канструкцыі сцен і перакрыцця, печку, вынеслі смецце. Аператыўна былі дастаўлены пясок, гліна, цэмент, цэгла, дошкі, іншыя будматэрыялы.

Як падкрэсліў намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Капыльская ЦРБ” Аляксандр Барысавец, пройдзе нямнога часу і ў адноўленым Жыліхаўскім ФАПе ізноў можна будзе весці прыём хворых.

Уладзімір СКРЫПІНСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *