В Копыльском райисполкоме чествовали тех, кто принял участие в организации и проведении выборов-2019

Актуально Выборы - 2019 Общество

У Капыльскім райвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання тых, хто прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар і старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык.

Падчас мерапрыемства Ігар Мікалаевіч і Сяргей Міхайлавіч звярнуліся да прысутных са словамі падзякі за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Пры гэтым быў адзначаны высокі ўзровень праведзенай на Капыльшчыне кампаніі, які магчыма было дасягнуць толькі дзякуючы намаганням людзей, неабыякавых да лёсу сваёй краіны.

За значны асабісты ўклад у правядзенне грамадска-палітычных мерапрыемстваў у Мінскай вобласці Ганаровай граматай Мінскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Іван Бабко.

■ Ігар Макар (справа) уручае Ганаровую грамату Івану Бабко

Ганаровую грамату Мінскага аблвыканкама атрымалі начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Ала Кабушка і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юха.

Падзяка старшыні Мінскага аблвыканкама была аб’яўлена намесніку галоўнага бухгалтара ААТ «Скабін» Ірыне Новікавай і намесніку старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Валянціне Балажынскай. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама ўзнагароджаны намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дубіна і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Віяленцій.

Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена спецыялісту ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Алене Абрамовіч, намесніку дырэктара ААТ «Піянер-Агра» Ганне Бахце, дырэктару Каменскага ВПК д/с – СШ Галіне Васілевіч, намесніку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталлі Гарбацэвіч, сакратару-машыністцы гэтага ж аддзела Ірыне Гурло, юрысконсульту Капыльскага ТЦСАН Ганне Дзіткоўскай, дырэктару Цімкавіцкай СШ Наталлі Дубовік, інспектару па кадрах Капыльскага дзяржаўнага каледжа Валянціне Яфімчык, інспектару Цімкавіцкага сельвыканкама Наталлі Жук, галоўнаму спецыялісту аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алене Ільючык, пенсіянеру Валянціне Ляшчыне, настаўніцы Ванелевіцкай СШ Аляксандры Коршак, медыцынскай сястры (старшай) акушэрскага аддзялення ЦРБ Людміле Лагун, педагогу сацыяльнаму Навасёлкаўскага ВПК д/с – БШ Жанне Лобан, інжынеру па ахове працы СГФ «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Алене Лушчыцкай, дырэктару Капыльскага ТЦСАН Святлане Маліноўскай, галоўнаму спецыялісту ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ганне Механікавай, начальніку аддзела гэтага ж упраўлення Людміле Нагорнай, начальніку аддзела эканомікі райвыканкама Ірыне Пабока, дырэктару Старыцкай сярэдняй школы Міхаілу Спадарцу, загадчыку Ванелевіцкага дзіцячага сада Яніне Цітовай, галоўнаму бухгалтару Цімкавіцкага сельвыканкама Ніне Траццяк, кіраўніку спраў Грозаўскага сельвыканкама Вользе Хорлікавай, кіраўніку гуртка Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці Валянціне Шыманскай.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання прысутныя былі запрошаны на міні-канцэрт, які адбыўся ў Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў. Прыемным падарункам для ўсіх сталі вакальныя і інструментальныя нумары ў выкананні салістаў і творчых калектываў Капыльскага РЦК і Капыльскай ДШМ.

Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *