Очередной прием граждан провел председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик

Актуально Общество

«Пытанні жыллёвыя і дарожныя»

Менавіта на іх шукалі адказы падчас чарговага прыёму грамадзян старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам.

Наконт рамонту даху ў доме і замены катла ў сістэме ацяплення паступіў зварот з аграгарадка Лясное. Трэба адзначыць, што дом са снежня 2014 года знаходзіцца ва ўласнасці дачкі заяўніцы. Здавалася б, ёсць уласнік — значыць, усе праблемы неабходна яму вырашаць самастойна. Але ж, улічваючы няпростае матэрыяльнае становішча, кіраўнік раёна даў даручэнне дэталёва вывучыць пытанне.

Выказана прапанова звярнуцца на асабісты прыём да кіраўніцтва ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», якое з’яўляецца інвестарам УП «ПІК-Лясное». Назіральнай камісіі пры Бабаўнянскім сельвыканкаме неабходна абследаваць дом заяўніка, а ў выпадку выяўлення парушэнняў прыняць меры па іх ухіленні. Адпаведным службам трэба праверыць стан катла ацяплення, правесці навучанне па правільнай яго эксплуатацыі. Будуць вывучаны ўмовы пражывання і выхавання непаўналетніх дзяцей. Сацыяльным службам, грамадскім фарміраванням даручана разгледзець пытанне наконт аказання матэрыяльнай дапамогі заяўніку.

Жыхара в. Аножкі цікавілі пытанні добраўпарадкавання. У адпаведнасці з яго просьбай Капыльскім сельвыканкамам будуць арганізаваны работы па далейшым спілоўванні старых дрэў і высечцы кустоўя на мясцовых могілках, сумесна з ААТ «Піянер-Агра» будзе пракладзена труба для адводу вады па дарозе на могілкі. Будзе праведзена гутарка і прыняты адпаведныя меры з уласнікам участка, тэрыторыя якога не абкошваецца і зарастае хмызняком.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *