В Слободокучинской средней школе прошли мероприятия, посвященные Дню учителя

Образование

На свята завіталі знакамітыя выпускнікі, ветэраны педагагічнай працы, аднавяскоўцы, госці са сталіцы. У школьным музеі, які адзначае 35-годдзе, для наведвальнікаў прагучала мелодыя «Журавлиная песня» ў выкананні настаўніцы рускай мовы Марыны Коршук. Шматлікія выставы падрыхтавала загадчык Слабадакучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч. Права адкрыць новыя стэнды музея «Знакамітыя выпускнікі» і «Нашы настаўнікі» было прадстаўлена ветэрану прафсаюзнага руху краіны Ганне Трацэўскай і заслужанаму настаўніку Рэспублікі Беларусь Надзеі Караленка — выпускнікам школы мінулых гадоў. Затым старшыня раённага савета ГА «Беларускі саюз афіцэраў” старшы прапаршчык запасу Аляксандр Пякарскі і пераможца абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне Кірыл Кандыбовіч перарэзалі чырвоную стужку перад экспазіцыяй «На службе Айчыне». Першыя экскурсіі правялі на беларускай, рускай і англійскай мовах члены клуба «Патрыёты Радзімы» Лізавета Бурдзейка, Вольга Францкевіч і Валянціна Казырыцкая.

— Нашы выпускнікі ўнеслі значны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі краіны, — адзначыла Надзея Караленка. — Гэта і дзяржаўныя дзеячы, педагогі, урачы, вайскоўцы, спартсмены, і простыя працаўнікі вёскі. І, усе мы абавязаны настаўніку за тое, чаго дасягнулі ў жыцці.

Ганна Трацэўская выказала шчырыя і вельмі пранікнёныя словы падзякі калектыву школы за захаванне памяці, якая патрэбна будучым пакаленням.

— Я жадаю маёй роднай школе быць паспяховай, актыўна развівацца, упэўнена глядзець у заўтрашні дзень. А для гэтага ёсць і выдатнае мінулае, якое будзе захоўвацца ў школьным музеі і з’яўляцца здабыткам кожнага вучня і настаўніка, прадметам гонару і захаплення.

Далей прайшоў канцэрт з удзелам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Надзеі Мікуліч і музыканта і спевака Юрыя Вольпава. Авацыі не змаўкалі ні на хвіліну. Неабходна адзначыць, што песню «Малиновки заслыша голосок» падпявала ўся аўдыторыя. Усім прысутным калектыў газеты «Друг пенсионера» начале з галоўным рэдактарам Анатолем Гармазой прэзентаваў друкаваную прадукцыю.

Ганна Трацэўская была адзначана граматай і кнігай ад ГА «БСА» за актыўны ўдзел у рэспублікай акцыі «Беларусь памятае». Арганізатары і ўдзельнікі канцэрта з рук дырэктара школы Валянціны Кандыбовіч атрымалі кветкі і святочныя сувеніры, зробленыя рукамі вучняў і настаўнікаў.

Барыс ДЗЕНІСЮК,

член ГА «Беларускі саюз журналістаў»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *