Закладное ткачество из Семежево — на форуме регионов Беларуси и Украины

Актуально Культура

Народны майстар Беларусі з Семежава Таццяна Волкава з гонарам прадстаўляла закладное ткацтва на другім форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

Таццяна Волкава, Мікалай Стрэльчанка і Лана Сласцёна ў Жытоміры

Кожны рэгіён нашай краіны прэзентаваў ва ўкраінскім Жытоміры свае лепшыя напрамкі. З Мінскай вобласці таксама на выставе рамёстваў былі прадстаўлены розныя бакі традыцыйнай культуры. Ткацтва дэманстравала майстар з Семежава Таццяна Волкава, ганчарства — Мікалай Стрэльчанка, майстар з Лагойшчыны, лозапляценне — Лана Сласцёна з Маладзечанскага раёна.

Акрамя выставы ўжо гатовых узораў удзельнікі форуму, мясцовыя жыхары маглі не толькі ўбачыць сам працэс стварэння мастацкіх вырабаў, але і паўдзельнічаць у майстар-класах.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *