В Копыле 28 сентября состоится Праздник Картофеля

Актуально Культура

Капылян и гасцей горада запрашаюць на традыцыйнае свята, прысвечанае самаму любімаму прадукту беларусаў — бульбе.

Свята Бульбы адбудзецца 28 верасня на плошчы Леніна ў Капылі. Пачнецца яно ў 11 гадзін. Арганізатары мерапрыемства паклапаціліся, каб яно прайшло весела, цікава, запамінальна і карысна.

Для гэтага будуць усталяваны імправізаваныя сялянскія падворкі з дэгустацыяй і продажамі страў з бульбы, пройдуць эстафеты з выкарыстаннем клубняў гэтай культуры, розныя спаборніцтвы, будуць арганізаваны бяспройгрышная латарэя, тэматычная фотазона, атракцыёны, гульнявыя пляцоўкі і многае іншае.

У рамках свята пройдуць конкурсы «Лепшая карціна з бульбы», «Лепшы дранік», «Лепшая скульптура з бульбы», конкурс на лепшы фотаздымак «Ах, бульбачка, бульба». Пераможцы атрымаюць прызы.

Таксама ў гэты дзень у цэнтры Капыля будзе працаваць сельскагаспадарчы кірмаш.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *