Первый звонок позвал на урок учащихся Слободокучинской средней школы

Актуально Образование

Першы званок паклікаў на ўрок 51 навучэнца дзяржаўнай установы адукацыі «Слабадакучынская сярэдняя школа».

■ Першы званок даюць Данііл Кандыбовіч і Варвара Губіна

На ўрачыстай лінейцы гучалі адрасаваныя вучням наказы на добрую вучобу і шматлікія пажаданні ад дырэктара школы Валянціны Кандыбовіч і яе намесніка Барыса Дзенісюка, настаўніцы першакласнікаў Таццяны Рыбак. З віншаваннямі з пачаткам новага навучальнага года звярнуліся госці: старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ўчастка «Слабада-Кучынка» Святлана Астрэйка, ветэран педагагічнай працы Аляксандр Кандыбовіч.

У школьным двары — адзінаццацікласнікі

Зразумела, што найбольшая ўвага была звернута да першакласнікаў, якія толькі пачынаюць шлях да ведаў, і да адзінаццацікласнікаў, для якіх гэта апошняе першае верасня. Ад імя самых малодшых вучняў гучалі абяцанні вучыцца добра і весці сябе сумленна.

Першакласнікі з першай настаўніцай Таццянай Рыбак

Несумненна, Дзень ведаў запомніцца ім  надоўга: дырэктар установы адукацыі перадала кожнаму з іх падарункі Прэзідэнта краіны — першыя кнігі пад назвай «Беларусь — наша Радзіма». А самыя старэйшыя вучні падарылі першакласнікам школьныя прылады.

На першым уроку

Пасля вясёлага голаса званочка ўсе вучні накіраваліся ў школьныя кабінеты і музей на свой першы ўрок у гэтым навучальным годзе, які прысвячаўся Году малой радзімы.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *