16 августа католики Копыльщины, как и всего мира, отмечает день памяти святого Роха

Актуально Общество

У перакладзе з французскай мовы імя Рох азначае «скала». Паводле падання, Рох паходзіў з Манпелье, што на поўдні Францыі. Нарадзіўся каля 1295 г. Пасля смерці бацькоў раздаў усю сваю маёмасць і без усялякіх матэрыяльных сродкаў вандраваў па свеце. Ён меў цудоўны дар аздараўляць хворых на чуму, робячы над імі знак крыжа. Такім чынам выратаваў шмат жыхароў Рыма падчас эпідэміі, што лютавала там у 1317 г. Вяртаючыся адтуль, Рох сам захварэў на чуму.

Вандраванні і хвароба моцна змянілі знешнасць Роха, і таму, калі ён вярнуўся ў родны Манпелье, там яго не пазналі і, прыняўшы за варожага шпега, пасадзілі ў вязніцу. Правёўшы там пяць гадоў, поўных пакут, Рох памёр у вязніцы ў 1327 г. Толькі пасля смерці жыхары пазналі ў памерлым свайго славутага земляка. Святы з’яўляецца апекуном хворых, лекараў і шпіталяў, а таксама вандроўнікаў; абараняе ад заразы і пошасцей. Святы Рох лічыцца таксама апекуном Мінска, бо дзякуючы яго заступніцтву ў горадзе спынілася эпідэмія халеры.

Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА,

пробашч парафіі святых Пятра і Паўла


Святая Імша адбудзецца:

16 жніўня успамін св. Роха ― святая Імша адбудзецца на могілках у г. Капылі ў 10.00. У гэты дзень будзем маліцца за памерлых, забараняецца на могілкі прыносіць ежу і распіваць алкагольныя напоі!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *