Парк отдыха детей и молодежи будет создан в Копыле

2018-2020 - год малой Родины Важное Время молодых

Ён  раскінецца на тэрыторыі лесапаркавай зоны ў раёне вуліцы Заазёрнай 2-й. Адпаведнае рашэнне прыняў раённы выканаўчы камітэт.

Работы па стварэнні парку адпачынку запланавана правесці ў два этапы. У бягучым годзе будзе прадоўжана добраўпарадкаванне дзіцячай гульнявой пляцоўкі, стварэнне зоакутка «Птушыны свет» і дзіцячага лабірынта з пасадкай дэкаратыўных кустоў. На наступны год запланаваны работы па абустройстве маладзёжнай пляцоўкі, дарожак для прагулак, устаноўцы лавак, малых архітэктурных форм, альтанак, дзіцячых гульнявых комплексаў.

У планах — правядзенне раённага конкурсу «Птушыны дом» па будаўніцтве клетак для ўтрымання птушак у зоакутку «Птушыны свет». Ён пройдзе сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна. Удзельнікі конкурсу павінны падаць заяўкі ў аддзелы райвыканкама па напрамках дзейнасці.

Непасрэдна ўстаноўка домікаў для птушак будзе праходзіць у перыяд з 12 па 20 жніўня, а вынікі падвядуць да 22 жніўня. Асноўныя крытэрыі ацэнкі — акуратнасць выканання, майстэрства і творчая фантазія, эстэтычны выгляд, выкарыстанне натуральных матэрыялаў, устойлівых да знешніх прыродных уздзеянняў.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *