Ребята из Копыльщины — дипломанты IV областного праздника-конкурса детского творчества «Колыбель талантов»

Важное Образование

Таленавітыя юнакі і дзяўчаты Капыльшчыны сталі дыпламантамі чацвёртага абласнога свята-конкурсу дзіцячай творчасці «Калыска талентаў».

■ Мілана Мароз (у цэнтры) з выхаванцамі дзіцячай школы мастацтваў

Сёлета на гасціннай клецкай зямлі сабралася каля 260 аматараў народнай творчасці з 16 раёнаў Міншчыны. Удзельнікі конкурсу —дзеці і моладзь — навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, удзельнікі фальклорных калектываў, тыя, хто будзе працягваць вывучаць і зберагаць фальклорную спадчыну і традыцыі народнага мастацтва. У іх ліку і капыляне. Прадстаўнікі раённага цэнтра ткацтва вынеслі на суд гледачоў і кампетэнтнага журы свае ўнікальныя і непаўторныя ткацкія вырабы. Так, Раман Волкаў па саломапляценні, Яўген Сафронаў па ткацтве на кроснах атрымалі Дыпломы І ступені. Дыпламантамі ІІ ступені конкурсу сталі Ангеліна Таркан (ткацтва пояса на дошчачках), Аліна Цыброва (ткацтва пояса на ніту) і Ангеліна Троцкая (ткацтва на кроснах). Дыпломамі ІІІ ступені былі адзначаны ткацтва пояса на бердзечку Уладзіслава Сечкі і Уладзіслава Галушкі. У лепцы з салёнага цеста паказала сваё майстэрства Яна Сапоненка, за што была адзначана дыпломам за ўдзел.

Зачаравалі ўсіх без выключэння і вырабы мастацкай апрацоўкі скуры, створаныя выхаванцамі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў апантанага майстра-выкладчыка Міланы Мароз. Дар’я Драко з пано «Шлюбная пара» атрымала Дыплом ІІІ ступені. Гэта не першая ўзнагарода: тры гады таму дзяўчынка на «Калысцы талентаў» была ўзнагароджана Дыпломам І ступені. Выклікалі таксама захапленне і арыгінальныя пано «Чым багата беларуская зямля» Весты Сапожнікавай, «Шлюбная Скарбонка» Дар’і Валаводавай і калекцыя ўпрыгажэнняў Марыі Семашкевіч. Дзяўчынкі былі адзначаны Дыпломамі за беражлівае стаўленне да мясцовых традыцый, адраджэнне рэгіянальных тэхнік, вырабаў, твораў.

З цікавымі работамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прыехалі на свята-конкурс і выхаванцы Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам педагога Алены Бельскай. За ткацтва пояса на бердзечку Аліса Машкова, Настасся Давідоўская і Дзіяна Лазюк атрымалі дыпломы за ўдзел.

Удзел капылян у «Калысцы талентаў» у чарговы раз пацвердзіў, што разам з намі жыве цудоўная і таленавітая моладзь. Можна быць упэўненымі, што ў нашай роднай Беларусі захаваюцца сакрэты традыцыйнага мастацтва, а народная спадчына будзе аднаўляцца і перадавацца з пакалення ў пакаленне.

Таццяна БОХАН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *