С начала года председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич провел 10 приемов граждан и юридических лиц

Навіны

З пачатку года старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч у райвыканкаме (другая і чацвёртая серада месяца) правёў 10 прыёмаў грамадзян і юрыдычных асоб, падчас якіх паступіла 19 пытанняў.

99_big

Як паведамілі ў сектары па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Капыльскага райвыканкама, па многіх пытаннях дадзены тлумачэнні падчас прыёму, па некаторых — накіраваны адказы заяўнікам, частка праблем застаецца на кантролі.

Звернемся да прыкладаў. Зварот капылянкі наконт спілоўвання дрэва каля яе дачнага ўчастка ў аграгарадку Пацейкі станоўча вырашаны, на прылеглай тэрыторыі наведзены парадак.

Праведзены адпаведнымі службамі работы і па рамонце электраправодкі ў адным з дамоў у в. Казакоўка, паколькі існавала пагроза бяспецы людзей.

Жыхар г. Мінска звяртаўся наконт ачысткі штучнага вадаёма, які знаходзіцца паблізу в. Праснакі. Пасля вывучэння пытання ўстаноўлена, што дадзеная сажалка выкарыстоўваецца як гаспадарча-бытавая і знаходзіцца на балансе ААТ «Праснакі». Акрамя таго на дадзены момант не нясе якой-небудзь функцыянальнай нагрузкі. Работы па ачыстцы могуць быць пачаты пры заключэнні дагавору паміж падраднай арганізацыяй і ўласнікам сажалкі пры вызначэнні крыніцы фінансавання, у тым ліку за кошт зацікаўленых асоб. Прыблізны кошт названых работ на дадзены момант складае 3500 беларускіх рублёў.

А вось калектыўны зварот жыхароў дома № 39 па вул. Пралетарскай у г. Капылі Анатолем Ліневічам разгледжаны з выездам на месца. Вызначана, што ў сувязі з адсутнасцю фінансавання добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі па вышэйназваным адрасе КУП «Капыльская ЖКГ» запланавана на 2020 год.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *