Копыль посетили журналисты и блоггеры, которые интересуются историей Беларуси

Актуально Культура

Капыль у рамках прэс-тура #Спадчынаўдзеянні наведалі журналісты і блогеры, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.

IMG_2723

Наш горад з яго багатай спадчынай стаў месцам прыпынку журналісцкага дэсанту, паколькі Капыльскі раённы краязнаўчы музей удала выступіў у конкурсе «Спадчына ў дзеянні», арганізаваным Беларускім бюро ICOMOS. Усяго было пададзена 98 заявак з 30 гарадоў Беларусі. А адной з узнагарод конкурсу з’яўляецца адмысловая прэзентацыя праектаў-пераможцаў для журналістаў і прадстаўнікоў СМІ ў межах прэс-тура па мясцінах з лепшымі прыкладамі рэстаўрацыі.

Падчас конкурсу нашы землякі прадставілі ў намінацыі «Лепшая «папяровая» канцэпцыя рэстаўрацыі / рэвіталізацыі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны» праект экспазіцыйна-асяроддзевага комплексу гістарычнага цэнтра Капыля, распрацаваны раённым краязнаўчым музеем сумесна з Беларускім камітэтам ICOMOS. Ён прадугледжвае аб’яднанне жывой культуры і рэальнасці з культурнай спадчынай, якая існуе ў Капылі. Сярод прапаноў, якія ўвайшлі ў праект, — стварэнне на Замкавай гары рэкрэацыйна-забаўляльнага комплексу, які складаецца з «будынкаў-сімвалаў», «горада майстроў», крынічкі, фартыфікацыйных пабудоў ХІІ ст., «этнаграфічнага тэатра» і іншых аб’ектаў. Рэалізацыя гэтага праекта, як мяркуюць яго стваральнікі, дапаможа павышэнню цікавасці да горада і прыцягненню турыстаў.

Трэба адзначыць, што ў аснову мастацкай канцэпцыі праекта ляглі вобразы твораў Казіміра Малевіча і Алены Кіш. Раённы краязнаўчы музей быў узнагароджаны дыпломам.

Удзельнікі прэс-тура ў гэты суботні дзень пазнаёміліся з музейнай экспазіцыяй падчас экскурсіі, якую правяла старшы навуковы супрацоўнік музея Таццяна Варанцова, зрабілі экскурсію па вуліцах Капыля ў суправаджэнні дырэктара музея Валянціны Шураковай (на здымку). Валянціна Леанідаўна як заўсёды натхнёна і вельмі цікава расказала пра мінулае нашага горада, яго славутых жыхароў, пазнаёміла з асноўнымі задумкамі конкурснага праекта, адказала на шматлікія пытанні.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *