Информационно-пропагандистские группы Копыльского райисполкома встретились с трудовыми коллективами

Актуально Навіны

Падчас чарговага адзінага дня інфармавання насельніцтва прайшлі сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі.

▪ Святлана Лосік (другая справа) гутарыць з прадстаўнікамі калектыву
▪ Святлана Лосік (другая справа) гутарыць з прадстаўнікамі калектыву

Напрыклад, група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Святланай Лосік выехала ў Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Святлана Іванаўна пазнаёміла з асноўнымі аспектамі Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь парламенту і беларускаму народу, з сацыяльна-эканамічным станам раёна і перспектывамі яго развіцця.

Сустрэча адбылася ў форме адкрытага дыялогу. Работнікі прадпрыемства мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні прадстаўніку мясцовай улады.

Ужо не першы раз работнікі і экалагічная служба філіяла ўзнімаюць праблему ўтылізацыі ў раёне ртутных электралямпачак (вядома, што адзіны кантэйнер па іх зборы знаходзіцца на аўтазаправачнай станцыі Капыля, але гэтага недастаткова). Было зададзена калектыўнае пытанне наконт таго, калі ж ДЭУ-65 закончыць рамонт тратуарнай дарожкі па вул. Цімкавіцкай, што побач з заводам. Жыхар аграгарадка Лясное выказаў праблему па якасці пітной вады ў яго населеным пункце. Таксама зададзены пытанні па кошце будуемага жылля ў горадзе, аплаце за водаправод, выказана просьба арганізаваць збор малака ад насельніцтва на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *