Выездное заседание Копыльского райисполкома состоялось в Слободокучинском сельсовете

2018-2020 - год малой Родины Актуально Навіны

Практыка правядзення выязных пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта спрыяе ў вырашэнні многіх праблемных пытанняў. У перыяд падрыхтоўкі да пасяджэння ў месцах яго правядзення агульнымі намаганнямі выконваецца вялікі аб’ём работ, і ў першую чаргу па добраўпарадкаванні тэрыторый.

7767-1
■ Падчас наведвання Русакоўскага дзіцячага сада

Як заўважыў падчас нядаўняга пасяджэння, якое прайшло на тэрыторыі Слабада-Кучынскага сельсавета, старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, такая форма работы з’яўляецца добрым стымулам для навядзення і падтрымання парадку ў населеных пунктах. Неабходна ўсё, што зроблена агульнымі намаганнямі, берагчы, захоўваць і памнажаць.

Рыхтуюцца да мерапрыемства ўсе ўстановы і арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета. Напрыклад, з вялікай адказнасцю да сустрэчы гасцей аднесліся ў Русакоўскім дзіцячым садзе. Вельмі ўразіла акуратнасць і чысціня на прылеглай тэрыторыі. Па словах Анатоля Ліневіча, так павінна быць ля кожнай навучальнай установы, ды і ўвогуле ля кожнай арганізацыі. Як заўсёды, цёпла сустракалі гасцей выхаванцы і педагогі дашкольнай установы (дарэчы, адной з лепшых у раёне). Паколькі дзіцячы сад з’яўляецца адным з самых напаўняльных, то неабходна прапрацоўваць пытанне аб яго далейшым развіцці.

У Старыцкай сярэдняй школе большы ўхіл робіцца на выкарыстанне новых тэхналогій. Вялікай падтрымкай тут з’яўляецца выкарыстанне падарунка ад аблвыканкама — мультыборда. Школа таксама знаходзіцца ў ліку лепшых па паспяховасці навучання. У ёй створаны належныя ўмовы для знаходжання дзяцей. Толькі ёсць патрэба ў асфальтаванні тэрыторыі школьнага двара. У вырашэнні гэтага пытання павінна дапамагчы кіраўніцтва раёна.

Ямачнага рамонту патрабуюць пад’езд і тэрыторыя Старыцкай участковай бальніцы. Вырашэнне гэтай праблемы таксама ўзята на кантроль.

Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся і з ходам будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу ў аграгарадку Старыца.

■ На прэзентацыі ў Сл.-Кучынскай бібліятэцы-клубе братоў-спартсменаў Кандыбовічаў
■ На прэзентацыі ў Сл.-Кучынскай бібліятэцы-клубе братоў-спартсменаў Кандыбовічаў

З кожным годам змяняецца тэрыторыя каля будынка, дзе размешчаны Слабада-Кучынскі сельвыканкам і мясцовы ФАП. Знята старая агароджа, замест яе высаджваецца дэкаратыўны кустарнік, з’яўляюцца і новыя клумбы.

Уразіла прысутных культурна-гістарычная прэзентацыя слабада-кучынскага краю, падрыхтаваная мясцовай бібліятэкай-клубам.

Магазін райспажыўтаварыства, размешчаны ў цэнтры Слабада-Кучынкі, прыцягнуў увагу багатым асартыментам і ветлівасцю прадаўцоў. А вось побач з ім знаходзіцца шматгадовая праблема — недабудаваны гандлёвы цэнтр. Расказаць пра яго нават выйшлі мясцовыя жыхары. «Справа ў тым, што будынак стаіць ужо некалькі дзесяцігоддзяў, яго для гульні аблюбавалі дзеці.  Хаця б якой бяды не выйшла», — расказвалі жанчыны. Пытанне таксама ўзята на кантроль.

Гэтак, як і іншыя: недастатковая замена агароджаў па населеных пунктах, навядзенне парадку на грамадзянскіх могілках, лёс гаспадарчых пабудоў, якія не выкарыстоўваюцца, уборка дрэў паабапал дарогі са Слабада-Кучынкі на Харытонаўку і г.д.

Пры наведванні ўсіх аб’ектаў адчувалася, што мясцовая ўлада працуе ў цесным кантакце з сельгаспрадпрыемствам. Дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі, як ранейшы дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, а цяперашні — раённага, добра разумее ўсе праблемы, з якімі сутыкаецца сельвыканкам, таму заўсёды ідзе на дапамогу ў іх вырашэнні.

Ужо традыцыйнай часткай мерапрыемства стала дэманстрацыя відэафільма аб родных мясцінах. Гэта практыка прадоўжыцца і надалей. Анатоль Ліневіч выказаў прапанову ў далейшым на паказ фільма запрашаць дэпутатаў і актыў сельсавета, каб потым разам абмяркоўваць набалелыя пытанні, а таксама выкарыстоўваць відэастужку падчас Дзён вёскі, сходаў грамадзян і г.д.                                         

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *