По инициативе многодетной семьи Колыхан в д. Кривое Село Копыльского района был заложен семейный парк

2018-2020 - год малой Родины Актуально Добраўпарадкаванне

Зрабіць наваколле лепшым — гэта не лозунг і не заклік. Гэта — ініцыятыва і сапраўдны ўчынак.

■ Сяргей Цвірко і сям’я Калыханаў
■ Сяргей Цвірко і сям’я Калыханаў

Шматдзетная сям’я Калыханаў жыве ў вёсцы Душава, а побач, у зусім невялічкім населеным пункце Крывое Сяло, пражывае іх бабуля. Хату ад дарогі аддзяляе пустка. «Не, не прыгожа так, — вырашыла мама чацвярых дзетак Яна Калыхан. — Трэба пасадзіць тут невялічкі парк». Сваёй вынаходкай жанчына падзялілася са старшынёй Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргеем Цвірко, які не толькі падтрымаў ідэю жанчыны, але дапамог знайсці са-джанцы (іх выкапалі на пустуючых участках). І вось чацвёра дзетак Калыханаў — Аляксандра, Віталь, Іван і маленькая Сцеша — разам з мамай Янай выйшлі працаваць.

Сорак дрэўцаў сасны знайшлі сваё  месца на пустцы. Саджалі ўсе разам: мама, дзеткі, старшыня сельвыканкама і індывідуальны прадпрымальнік Яўген Давыдзенка. Спачатку старанна вымяралі адлегласць паміж суседнімі соснамі, выкопвалі ямкі, потым насыпалі зямлю каля тоненькіх ствалоў дрэўцаў. Вось так, справай, а не словам, робяць сваю радзіму лепшай людзі неабыякавыя, руплівыя і працавітыя, якім часу няма пісаць розную брыдоту, у тым ліку і ў сацыяльных сетках.

Дзіяна ТКАЧЭНКА   



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *