С 11 по 31 марта на Копыльщине проходит акция «День безопасности. Внимание всем!»

Закон. Безопасность Навіны

З 11 па 31 сакавіка бягучага года на Капыльшчыне праходзіць акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

bez_imeni_1

Як паведаміў начальнік Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Ільючык, каб ахапіць розныя катэгорыі насельніцтва, акцыя арганізавана ў два этапы. Работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях разам з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных правядуць квэст-гульню «Надзвычайная сітуацыя» з навучэнцамі ўстаноў адукацыі раёна, дзе тыя паспрабуюць правесці эвакуацыю з зоны надзвычайнай сітуацыі, арганізаваць выклік службы выратавання, сабраць «Возера ртуці» і іншае. Мэтавай аўдыторыяй другога этапу стануць пенсіянеры, адзінока пражываючыя і беспрацоўныя грамадзяне, жыхары сельскіх населеных пунктаў.

Маргарита САКОВИЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *