Среди занесенных на Доску почета дорожный рабочий филиала КУП «Минскоблдорстрой» — «ДРСУ № 124» Александр Войтехович

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Сярод занесеных на Дошку гонару імя дарожнага рабочага філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» «ДРБУ № 124» Аляксандра Вайцяховіча.

IMG_9131

Да цяжкай працы Аляксандру Канстанцінавічу не прывыкаць. Родам ён з вёскі, таму ўмее і дрэвы садзіць, і траву касіць, і дровы калоць. У дарожную сферу прыйшоў працаваць дваццаць гадоў таму пасля службы ў арміі. І адразу ж праявіў сябе як добрасумленны і працавіты работнік. Аляксандру Канстанцінавічу прыходзіцца працаваць на свежым паветры круглы год і ў любое надвор’е: узімку — мароз і снег, вясной і восенню — гразь і дождж, летам — спёка і сонца. Да некамфортных умоў прывык, успрымае іх як належнае. Разам з калегамі займаюцца ўстаноўкай бардзюрнага каменя, кладкай тратуарнай пліткі, робяць як ямачны, так і капітальны рамонт асфальтавага пакрыцця на дарогах, спілоўваюць засохлыя дрэвы і інш. Увогуле, дзякуючы іх працы гарадскія і раённыя дарогі выглядаюць дагледжанымі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *