У машиниста автокрана КУП «Копыльский РСУ» Сергея Ковчура своя династия

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Машыніст аўтамабільнага крана КУП «Капыльскі РБУ» Сяргей Коўчур — адзін з нямногіх прадстаўнікоў будаўнічых прафесій, хто пра сваю працу расказвае з непадробным захапленнем.

IMG_3586

У будаўнічай арганізацыі Сяргей Сяргеевіч працуе побач з бацькам і дзядзькам. Таму дысцыплінаванасць і адказнасць абумоўлены, да таго ж, і жаданнем не сапсаваць добрую рэпутацыю прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Дарэчы, будаўнічая дынастыя Коўчураў магла б і не ўтварыцца, бо пасля школы цяперашні машыніст збіраўся звязаць жыццё з іншым заняткам. Аднак спроба знайсці сябе ў асвоенай падчас навучання ў каледжы прафесіі электрыка не мела поспеху. Малады чалавек рызыкнуў і перавучыўся, бо да гэтага часу ўмацаваўся ў жаданні кіраваць магутнай тэхнікай. І ні разу за пяць гадоў працы машыністам аўтакрана не пашкадаваў, што прыняў такое рашэнне: цяперашняя праца прыйшлася па душы і прыносіць задавальненне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *