Механизатор ОАО «Копыльское» Александр Горощеня: «Здесь мои корни»

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Без малога чвэрць стагоддзя займаецца любімай справай механізатар ААТ «Капыльскае» Аляксандр Гарашчэня.

8622

«Нават у думках ніколі не бачыў сябе гарадскім жыхаром, — дзеліцца Аляксандр Валянцінавіч. — Я чалавек вясковы. Тут мае карані. Я да вёскі прырос!»

Якія толькі трактары не давялося асвойваць былому выпускніку Капыльскага СПТВ-156. Праўда, праца на такой тэхніцы для яго была не зусім у навіну. Бацька Аляксандра прысвяціў 44 гады свайго жыцця механізацыі, шмат чаму навучыў і сына. Дарэчы, менавіта ён дапамагаў Сашу сабраць з дзвюх старэнькіх «Ніў» адну перад пачаткам першай для яго ўборачнай кампаніі.

Пасля былі працоўныя перамогі і дасягненні. У ліку самых памятных — трэцяе месца ў абласным спаборніцтве.

Амаль усе пасяўныя і ўборачныя работы праходзяць у гаспадарцы з удзелам Гарашчэні. І ўсюды працуе шчыра і самааддана.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *