Беседа по существу: Николай Рогащук провел встречу с коллективом ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат»

Актуально Навіны

Сустрэчу з калектывам Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» у рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва правёў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Мікалай Рагашчук.

■ Рагашчук (у цэнтры) з Аленай Васілеўскай і в.а. дырэктара філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Аляксандрам Краменчуком
■ Мікалай Рагашчук (у цэнтры) з Аленай Васілеўскай і в.а. дырэктара філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Аляксандрам Краменчуком

На прадпрыемства ён наведаўся разам з намеснікам старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Аленай Васілеўскай пасля прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, якую ажыццяўляў у гэты дзень у райвыканкаме.

Мікалай Міхайлавіч коратка пазнаёміў прысутных з тэмай Адзінага дня інфармавання, выслухаў пытанні, якія іх цікавілі. Працаўнікі філіяла выказвалі сваю незадаволенасць нізкім узроўнем заработнай платы на прадпрыемстве, скардзіліся на тое, што дарожнікі не закончылі да зімы абсталяванне тратуарнай дарожкі па вуліцы Цімкавіцкай, па якой даводзіцца ісці на працу. Былі скаргі на забеспячэнне гарачай вадой шматкватэрных дамоў у цэнтры горада пасля заканчэння ацяпляльнага сезона, гаварылі пра складанасці запісу на прыём да ўрачоў у Капыльскай ЦРБ. Хвалявала прысутных і экалагічная тэма — адсутнасць у горадзе кантэйнераў для збору выкарыстаных ртутных і энергазберагальных лямпачак.

Намеснік старшыні аблвыканкама ўзяў узнятыя пытанні на кантроль.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *