Островок безопасности для маленьких пациентов: в Копыльской ЦРБ появилась необычная комната

Аздараўленне Актуально Закон. Безопасность

У дзіцячым аддзяленні Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы адкрылі іміджавы пакой Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Астравок бяспекі будзе ў поўным распараджэнні дзяцей, якія апынуліся на пэўны час у лячэбных палатах.

■ Юных пацыентаў вітаюць старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Пацяйковіч
■ Юных пацыентаў вітаюць старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Пацяйковіч

Ініцыятарамі адкрыцця такога цэнтра навучання правілам бяспекі сталі Капыльскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і адміністрацыя бальніцы. Як патлумачылі арганізатары, гэта невыпадкова, паколькі ў дзіцячых лячэбных установах дзеці нярэдка аказваюцца з траўмамі і захворваннямі з-за няведання або стаўлення з пагардай да асцярожнасці. Начальнік Капыльскага РАНС Віталь Ільючык удакладніў:

— Менавіта ў такіх пакоях навучанне правілам праходзіць больш эфектыўна. Тут усё арыентавана на тое, каб прыцягнуць увагу дзяцей да ўласнай бяспекі. А разнастайныя па форме і змесце гульні ўводзяць дзіця ў круг рэальных жыццёвых сітуацый, вывучыўшы якія яно зможа правільна дзейнічаць. Гэтаму таксама паспрыяюць наглядная агітацыя і яркія малюнкі.

Юных пацыентаў падчас урачыстасці віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Пацяйковіч.

Адкрыццё пакоя прайшло ў фармаце гульні. Супрацоўнікі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі нагадалі дзецям, як выклікаць патрэбныя службы, правялі віктарыны і конкурсы на веданне правіл бяспекі.

Іміджавы пакой з’явіўся дзякуючы падтрымцы райвыканкама, філіяла «Лакнея», ААТ «Семежава», райспажыўтаварыства, кааппрама, індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Несцера, прыватнага прадпрыемства «Колмакс-буд».

— Наш святы абавязак  — клапаціцца пра бяспеку дзяцей, — падкрэсліў адзін з прадстаўнікоў спонсараў, эканаміст філіяла «Лакнея» Дзяніс Паўлаў. — Таму мы з разуменнем аднесліся да просьбы і аказалі пасільную дапамогу. Спадзяёмся, што веды, набытыя ў гэтым пакойчыку, будуць прыменены дзецьмі з карысцю.

Дарэчы, як запэўніў Віталь Ільючык, стварэнне іміджавых пакояў МНС на Капыльшчыне прадоўжыцца. На чарзе іх з’яўленне на рынку ПП «Колмакс-буд» і ва ўстановах адукацыі.

IMG_9406

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *