«Твои первые финансы»: на Копыльщине проходит акция Белагропромбанка

Калейдаскоп

У пяты раз па ўсёй рэспубліцы праходзіць маштабная акцыя Белаграпрамбанка па фінансавай пісьменнасці «Твае першыя фінансы».

■ Наталля Астраух з пяцікласнікамі Старыцкай СШ
■ Наталля Астраух з пяцікласнікамі Старыцкай СШ

Як і ў папярэднія гады, сустрэчы супрацоўнікаў Белаграпрамбанка з пяцікласнікамі, займальныя ўрокі па фінансавай пісьменнасці для дзяцей праходзяць ва ўсіх беларускіх школах. І, вядома, ніхто з дзяцей не застанецца без падарункаў ад Бел-аграпрамбанка — усім дастануцца ілюстраваныя зборнікі апавяданняў «Твае першыя фінансы» і сувеніры ад банка на памяць. У Капыльскім раёне іх атрымаюць 255 пяцікласнікаў.
У юбілейны год стваральнікі праекта пастараліся зрабіць кнігу яшчэ больш цікавай: зборнік дапоўнены цэлым раздзелам займальных галаваломак і рэбусаў па фінансавай пісьменнасці з яркімі ілюстрацыямі, табліцамі і малюнкамі.
— Фінансавая пісьменнасць, як і любая іншая навука, патрабуе ўважлівага вывучэння. Але калі вывучыць асновы фінансавых ведаў, можна навучыцца правільна распараджацца грашыма: спачатку тымі, якія дзецям даюць бацькі, а потым тымі, якія яны будуць зарабляць самі. Фінансавыя веды дапамогуць любому дзіцяці ўпэўнена адчуваць сябе ў дарослым свеце і клапаціцца пра дабрабыт сваіх сем’яў, — каменціруе начальнік аддзела рознічных продажаў ЦБП № 528 у г. Капылі ААТ «Белаграпрамбанк» Наталля Астраух. — Жадаем дзецям прыемнага чытання і спадзяёмся, што чытанне казак стане адначасова і займальным, і надзвычай карысным заняткам і многія, прачытаўшы кнігу «Твае першыя фінансы», зробяць для сябе нечаканыя і карысныя адкрыцці, якімі абавязкова захочацца падзяліцца з сябрамі, бацькамі і настаўнікамі.
Адна з сустрэч-прэзентацый адбылася ў Старыцкай СШ. Што ж узялі з яе для сябе непасрэдныя ўдзельнікі акцыі — пяцікласнікі дадзенай установы адукацыі?
Глеб Булдыска: «Я даведаўся, як правільна карыстацца грашыма і банкаўскай карткай, як пры дапамозе банкамата або інфакіёска аплачваць камунальныя ці іншыя паслугі».
Паліна Харытончык: «Брашура, якую нам падарылі, вельмі маляўнічая і змяшчае шмат карыснай інфармацыі. З сустрэчы я даведалася, што можна атрымаць дадатковую банкаўскую карту і на дзяцей, а яшчэ тое, што банк робіць падарункі на дзень нараджэння».
Максім Патоцкі: «Мы даведаліся пра гісторыю з’яўлення грошай, пра карысць і неабходнасць банкаў, пра тое, як правільна карыстацца грашыма, як праводзіць абмен валюты».
Хрысціна Ліннік: «Нам было вельмі цікава даведацца, што значыць быць фінансава пісьменным і сучасным, пра тое, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская плацежная картка і многае іншае».
Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *