На встрече с парламентарием: Людмила Нижевич в Копыльском райисполкоме провела очередной прием граждан

Зваротная сувязь

Чарговы прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч правяла ў Капыльскім райвыканкаме. Да парламентарыя паступілі чатыры звароты грамадзян.

IMG_7730

Капылянка Валянціна Віктараўна прыйшла з прапановай, каб у Год малой радзімы ўвекавечыць памяць нашага славутага земляка Эдварда Вайніловіча. На яе думку, неабходна выдаць канверт і марку з яго выявай, каб гэта імя было яшчэ больш вядомым ва ўсім свеце. Дэпутат паабяцала падрыхтаваць запыты ў адпаведныя міністэрствы і ведамствы.

Жыхар в. Праснакі Леанід Васільевіч скардзіўся на частыя перапады напружання ў электрычнай сетцы. Для больш дэталёвага вывучэння неабходна выканаць праектна-вышукальныя работы, якія павінны быць праведзены ў даволі сціслыя тэрміны.

Людміла Ніжэвіч таксама дала тлумачэнні наконт фінансавання газавага кааператыва «Комсічы», а таксама па аказанні матэрыяльнай дапамогі і выдзяленні жылля.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *