На полях Копыльщины идет уборка кукурузы на зерно

Ураджай - 2018 Экономика

Вырошчванне кукурузы на зерне апошнім часам набывае ўсё больш важнае значэнне. Гэту культуру заслужана называюць стратэгічнай, паколькі яна значна ўплывае на развіццё жывёлагадоўлі.

commodity

У Капыльскім раёне сёлета запланавана ўбраць кукурузныя пачаткі на плошчы 2730 га. Па стане на 4 кастрычніка ў гэту работу ўключылася большасць сельгаспрадпрыемстваў. Ужо ўбра-на 1834 га, намалочана звыш 14 тысяч тон.

Старанна працуюць многія камбайнавыя экіпажы, але самыя высокія рэзультаты, паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК, паказваюць Аляксандр БАРКОЎСКІ з ф-ла «Лакнея» (на «Нью-Холанд» намалаціў 2108 тон), а таксама экіпажы КЗС-1218 з ААТ «Старыца-Агра» ў складзе Аляксея ЛІННІКА і Уладзіміра ВАРАБ’Я (1038,9 тоны), Мікалая ЗЯНЮКА і Аляксандра ЧЭРНІКА (1042,9 тоны). 

Вызначыліся на перавозцы зерня ад камбайнаў вадзіцелі МАЗаў з ААТ «Старыца-Агра» Юрый ГАРЭЛЬСКІ і Уладзімір ЦЯРЭШЧАНКАЎ. На іх рахунку адпаведна 803,6 і 1081,6 тоны.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *