Тема наведения порядка на земле всегда остается актуальной для представителей местной власти Копыльского района

Актуально Мясцовая ўлада Мясцовы час

Тэма навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў з’яўляецца заўсёды актуальнай для мясцовай улады. Вынікі дзейнасці ў гэтым напрамку падводзяцца з пастаяннай  перыядычнасцю.

■ Старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк і дырэктар ААТ «Праснакі» Віталь Платун адкрываюць дзіцячую пляцоўку ў аг. Камень
■ Старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк і дырэктар ААТ «Праснакі» Віталь Платун адкрываюць дзіцячую пляцоўку ў аг. Камень

Напрыклад, дадзеныя работы за апошні месяц на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета праведзены немалыя. Як адзначае старшыня мясцовага сельвыканкама Жанна Скрыган, для таго, каб справіцца з усімі пытаннямі і праблемамі, патрабуецца зладжаная і добрасумленная работа ўсяго актыву сельскага Савета, дэпутатаў, старэйшын, вельмі важна мець цесную сувязь паміж сельвыканкамам і арганізацыямі, установамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета. А яна ёсць. Гэта пацвярджае дапамога ААТ «Праснакі» пры падрыхтоўцы да адкрыцця дзіцячай пляцоўкі ў аграгарадку Камень. Да Дня вёскі, які адзначаўся 1 верасня, пляцоўка агароджана, устаноўлены арэлі, альтанкі, таксама ачышчаны ад хмызняку і старых дрэў парк у гэтым жа населеным пункце. Пры фінансавай падтрымцы УП «ПрыортрансАгра» заасфальтавана частка вуліцы Палявой у в. Камсамольская.

Акрамя таго за кошт сродкаў грамадзян і часткова сельвыканкама ўстаноўлена агароджа на грамадзянскіх могілках у в. Канюхі. Таксама выдзелена пяць зямельных участкаў для будаўніцтва дамоў мнагадзетным сем’ям. За апошні месяц спілавана шэсць аварыйна-небяспечных таполяў у в. Дунаева, знесены адзін закінуты дом і захаваны два фундаменты.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *