Делегация Копыльщины приняла участие в праздновании 80-летия Оренбургского района (Россия)

Актуально Навіны

Дэлегацыя Капыльскага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк прыняла ўдзел у святкаванні 80-годдзя Арэнбургскага раёна (Расія), з якім заключаны дагавор аб супрацоўніцтве і пабрацімскіх сувязях.

■ Старшыня Савета дэпутатаў Арэнбургскага раёна Уладзімір Калінін (злева) з дэлегацыяй Капыльскага раёна
■ Старшыня Савета дэпутатаў Арэнбургскага раёна Уладзімір Калінін (злева) з дэлегацыяй Капыльскага раёна

У склад капыльскай дэлегацыі таксама ўвайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юха, старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко і галоўны бухгалтар Капыльскага вопытнага лясгаса Кацярына Тароцька. З нашага боку гэта быў першы візіт у адказ. Арэнбуржцы наведвалі наш раён два гады запар — падчас святкавання Дня горада.

Як расказала Ірына Кісляк, адбылося знаёмства з адміністрацыйнай структурай дзялення раёна, у якім пражывае больш за 100 тысяч чалавек. Колькасць насельніцтва павялічваецца штогод. У сувязі з гэтым на 2019 год дадаткова запланавана будаўніцтва трох школ. Адбылося знаёмства і з дзейнасцю фермерскіх гаспадарак, у прыватнасці тых, якія займаюцца вырошчваннем агародніны і кветак у цяпліцах.

Пабывала дэлегацыя і ў адміністрацыі муніцыпальнага фарміравання Чарнарэчанскага сельсавета, дзе іх вітаў казачы хор «Казачэнька». Сустрэліся з мясцовымі школьнікамі.

Як адзначыла Ірына Кісляк, расійскія сябры адкрыты для дыялогу. Пакуль што абмеркаваны планы па супрацоўніцтве ў сферы адукацыі і культуры. У далейшым сувязі будуць прадаўжацца.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *