В Литературном музее Кузьмы Чорного в аг. Тимковичи прошла встреча с нашим земляком, писателем, профессором БГУ

2018-2020 - год малой Родины Капыльшчына літаратурная

Капыльская зямля дала жыццё цэлай кагорце таленавітых людзей. сярод іх знакамітыя пісьменнікі, навукоўцы, палітычныя і культурныя дзеячы, мастакі. Зусім нядаўна я адкрыла для сябе імя Алеся Іванавіча Бельскага.

■ Алесь Бельскі
■ Алесь Бельскі

Алесь Іванавіч — вядомы беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік і крытык, чалавек з шырокай душой і неардынарная асоба, як кажуць пра яго блізкія і сябры. 23 жніўня ў родных Цімкавічах Алесь Іванавіч сабраў у вузкім коле людзей, з якімі хацеў падзяліць свой творчы поспех. На святочную імпрэзу сабраліся не толькі бібліятэкары з усяго раёна, але і блізкія сэрцу Алеся Іванавіча людзі: журналістка, заслужаны работнік культуры  Беларусі  Марыя Карпенка; доктар тэхнічных навук, прафесар Маскоўскага авіяцыйнага інстытута, наш зямляк Уладзімір Родчанка; доктар сацыяльных навук, наш зямляк Анатоль Ляўко; кандыдат фізіка-матэматычных навук, унук былога дырэктара Цімкавіцкай сярэдняй школы Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі Ігар Піліповіч; пісьменнікі Алесь  Гібок-Гібкоўскі і Сяргей Чыгрын; дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай  бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Таццяна Серая; рэдактар усіх пяці прэзентаваных кніг Алена Бельская.

У літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пры непасрэдным удзеле дырэктара Людмілы Ніжэвіч і супрацоўнікаў Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі прайшла прэзентацыя пяці кніг Алеся Іванавіча, які піша пад псеўданімам Алесь Ветах. «Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці», «Тут наша радзіма», «Сам-насам з літаратурай», «Вытокі і плынь», «Між маладзіком і ветахам» — вось вынік карпатлівай працы чалавека, які прысвяціў значны жыццёвы прамежак даследаванням роднага краю, у прыватнасці біяграфій знакамітых людзей Капыльшчыны. У па-хатняму ўтульнай атмасферы пад акампанемент песні «Нарач яднае нас» так прыемна слухаць вершаваныя творы на вечныя тэмы: пра каханне, сяброўства, родны край.

DSCN8537

 Алесь Іванавіч — чалавек дзіўнага лёсу. Яшчэ будучы маленькім хлопчыкам ён марыў пра кар’еру пісьменніка. Аднак адразу пасля заканчэння школы паступіць ва ўніверсітэт не ўдалося: цяжка захварэла маці, і Саша, адзін з трох сыноў, як самы працавіты, вымушаны быў застацца дома. Пагружаны ў гаспадарчыя клопаты, юнак марыў пра вучобу ва ўніверсітэце. І вось ў 1983 годзе Аляксандр стаў шчаслівым уладальнікам студэнцкага білета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён паступіў на філалагічны факультэт на спецыяльнасць «беларуская і руская мовы і літаратуры». У 1991 г. Алесь Іванавіч абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў стаў доктарам філалагічных навук.

Алесь Іванавіч Бельскі — аўтар больш за 20 кніг, 600 артыкулаў і рэцэнзій. У 37 гадоў — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, у 38 — прафесар. Зусім нядаўна Алесь Іванавіч быў прызначаны загадчыкам кафедры беларускай літаратуры БДУ.

Гледзячы на гэтага адкрытага, жыццярадаснага, энергічнага чалавека, можна з упэўненасцю сказаць, што яго дасягненні на гэтым не скончацца. Імя Алеся Іванавіча Бельскага ўнесена ў спіс знакамітых ураджэнцаў Капыльшчыны, і мы, жыхары капыльскай зямлі, ведаем і паважаем тых, хто праслаўляе родную зямлю далёка за яе межамі.

Колькі светлага кожны з нас яшчэ не адкрыў,

Колькі светлага ў матчынай мове!

Край бацькоў! Колькі б на свеце я, грэшны, ні жыў,

Хачу спавядацца табе ў любові!

                                                        Алесь ВЕТАХ

Вера ВАСІЛЕЎСКАЯ,

юнкар «Слава працы»



2 комментария по теме “В Литературном музее Кузьмы Чорного в аг. Тимковичи прошла встреча с нашим земляком, писателем, профессором БГУ

  1. В материале корреспондента есть неточность: мероприятие подготовили Литературный музей К.Чорного и Тимковичская сельская библиотека, а не «супрацоўнікі музея». Работники культуры трудятся в слаженном тандеме над совместным проектом «Каб любіць свой край, трэба перш за ўсё яго ведаць» и провели уже не одно мероприятие в этом направлении. Сценарий и презентации готовила заведующая библиотеки, так же на библиотеке лежала ответственность за техническое оснащение. Будьте так добры, на будущее, уточняйте некоторые моменты, при написании статей.

  2. Спасибо за обращение. Мы учли Ваше замечание.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *