Юбілейны дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе праходзіць у кантэксце тэматыкі «Мая малая радзіма» ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

2018-2020 - год малой Родины Дзень беларускага пісьменства

Сярод асноўных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства (1 і 2 верасня):

008

— урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспуб-ліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, заснавальнікамі якога з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя зацікаўленыя;

— круглы стол з  удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура»;

— навукова-практычная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых устаноў нашай краіны;

— узнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», накіраванага на павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Састаўной часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святынь» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята.

У рамках Дня беларускага пісьменства Міністэрствам інфармацыі праводзіцца Фестываль кнігі і прэсы, на якім працуюць кніжныя выставачныя павільёны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ, гандлёвыя павільёны і палаткі. Падчас правядзення Фестывалю госці свята сустракаюцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, праводзяцца прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, арганізуюцца выступленні мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *