День города Копыля. Празднование в зоне отдыха

2018-2020 - год малой Родины Праздник

Рознакаляровай хваляй сцякала з капыльскіх пагоркаў урачыстае шэсце, якое рухалася ў зону адпачынку. Менавіта там гасцей горада чакала шмат цікавых мерапрыемстваў.

IMG_0839-1

0782-1

Выставай-продажам прыгожых сувеніраў, эксклюзіўных работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці і вырабаў майстроў народнай творчасці, а таксама шматлікімі майстар-класамі гасцінна запрашаў «Горад майстроў». Тут жа супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі знаёмілі ўсіх цікаўных з творчасцю нашых землякоў.

■ «Очумелые ручки» ад Ванелевіцкай СШ
■ «Очумелые ручки» ад Ванелевіцкай СШ
■ Кампазіцыя з садавіны, агародніны і кветак ад УП “ПІК-Лясное”
■ Кампазіцыя з садавіны, агародніны і кветак ад УП “ПІК-Лясное”
■ Кампазіцыя з садавіны, агародніны і кветак ад ААТ ”Семежава"
■ Кампазіцыя з садавіны, агародніны і кветак ад ААТ ”Семежава»

Адметныя падзеі, якія адбыліся за апошні год на Капыльшчыне, былі прадстаўлены на выставе фотаздымкаў рэдакцыі раённай газеты «Слава працы», якая так і называлася «Слава працы: вяртаем імгненні». Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч правёў невялікую экскурсію для гасцей з-за мяжы.

■ Анатоль Ліневіч і госці свята на выставе «СП»
■ Анатоль Ліневіч і госці свята на выставе «СП»

Крыху далей прапаноўваў прыняць удзел у інтэрактыўнай гульнявой зоне «Белтэлекам». Смаката народнай беларускай кухні, якую прадставілі сельгаспрадпрыемствы на сваіх падвор’ях, прываблівала гасцей прыемным водарам.

IMG_6245-1

IMG_0893-1

А якой смачнай была «салдацкая» каша, прыгатаваная поварам Капыльскага райспажыўтаварыства! 

— Такой смачнай кашы я даўно не спрабавала, — дзеліцца настаўніца гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі Алена Забела. — Дома чамусьці такая ніколі не атрымоўваецца.

IMG_0727-1

Прываблівалі да сябе і гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства, дзе можна было набыць шашлыкі, марожанае і смачную выпечку.

З нецярпеннем усе чакалі падвядзення вынікаў конкурсаў. Вось нарэшце вядучыя называюць імёны пераможцаў. Так, лепшымі кампазіцыямі з кветак, агародніны і садавіны прызнаны творы УП «ПІК-Лясное», Капыльскага РКБА і ААТ «Семежава». А вось самыя «Очумелые ручки» — у прадстаўнікоў Ванелевіцкай СШ, раённага Цэнтра ткацтва і Капыльскага вопытнага лясгаса. Пераможцы атрымалі граматы і падарункі ад РА РГА «Белая Русь», аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама.

Увагу гасцей свята прыцягваў і Аляксей — майстар, які тут жа бензапілой вырэзваў з дрэва галаву зубра. І атрымалася яна вельмі прыгожай. 

IMG_6287-1

Павіншаваць капылян прыехалі самадзейныя артысты з суседніх раёнаў.

■ Выступае народны ансамбль народной песні “Зборная субота” Уздзенскага раённага Дома культуры
■ Выступае народны ансамбль народной песні “Зборная субота” Уздзенскага раённага Дома культуры

Як заўсёды, пад гучныя апладысменты Сяргей Славянскі выконваў папулярныя кампазіцыі.

■ Выступае Сяргей Славянскі
■ Выступае Сяргей Славянскі

Свае музычныя сувеніры падарылі ўдзельнікам свята і пераможцы Першага творчага фестывалю «Голас Капыльшчыны».

■ Аляксей Хлястоў уручае дыскі пераможцам Першага творчага фестывалю «Голас Капыльшчыны»
■ Аляксей Хлястоў уручае дыскі пераможцам Першага творчага фестывалю «Голас Капыльшчыны»

А яны ў сваю чаргу атрымалі дыскі, на якіх запісаны лепшыя кампазіцыі гэтага конкурсу. Уручаў дыскі і выконваў песні напрыканцы гэтага мерапрыемства папулярны беларускі спявак Аляксей Хлястоў. І нават дождж, які зусім нечакана лінуў на ўдзельнікаў свята, не перашкодзіў: многія з гледачоў нават танцавалі пад яго стужкамі.

IMG_1234-1

А што кажуць госці свята?

Анатоль ТАМАШЭНЯ, жыхар в. Лазавічы Клецкага раёна:

— Пра свята мы даведаліся ад свахі Галіны Рудніцкай. Вырашылі прыехаць і не пашкадавалі. Мерапрыемства і на самай справе яскравае і цікавае. Мы вельмі задаволены!

Віктар, паляўнічы з Мінска:

— Шчыра кажучы, сюды трапілі выпадкова. Але ўражаны! Здавалася б, нас, сталічных жыхароў, здзівіць цяжка. Аднак у вас атрымалася. Майму сыну вельмі спадабалася «салдацкая» каша, ды яшчэ ў лесе! Будзе што расказаць сябрам.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *