Копыль готовится к празднику

2018-2020 - год малой Родины Праздник

Лічаныя дні засталіся да Дня горада, які традыцыйна адзначаецца ў Капылі ў апошнюю суботу жніўня.

Гэта свята — не толькі магчымасць для гараджан разам весела правесці свой вольны час, але і своеасаблівая справаздача аб тым, што было зроблена за год, каб наш Капыль стаў яшчэ больш прыгожым і ўтульным.

Уважлівыя гараджане не толькі маглі назіраць за змяненнямі, якія адбываліся на працягу года, але і самі прымалі ўдзел у добраўпарадкаванні раённага цэнтра: удзельнічалі ў суботніках, наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях, на сваіх прысядзібных участках.

■ У скверы кіпіць работа
■ У скверы кіпіць работа

Не засталіся ўбаку і прадстаўнікі малога бізнесу. Напрыклад, было заўважана, што ў гарадскім скверы, насупраць так званага Капыльскага прадмесця, працаваў міні-экскаватар, які прапанаваў ІП Вішнеўскі. Экскаватаршчык Генадзь Шатроўскі спорна здымаў верхні слой глебы на невялікіх участках уздоўж дарожак. Як аказалася, пазней яны былі аформлены ў выглядзе палавінак сэрцаў, якія цягнуцца адна да адной. І гэта сімвалічна, паколькі дадзены сквер знаходзіцца насупраць ЗАГСа.

Ідуць работы і на іншых аб’ектах. Завершаны капітальны рамонт дома № 8 па вуліцы Максіма  Горкага,  які набыў непаўторны выгляд. Рамантуе Капыльская ЖКГ і суседні дом, знешні выгляд якога, па ўсім відаць, таксама будзе радаваць вока прахожых.

■ Ідзе капітальны рамонт дома па вул. Максіма Горкага
■ Ідзе капітальны рамонт дома па вул. Максіма Горкага
■ Будынак ЗАГСа
■ Будынак ЗАГСа

Арганізавана пафарбоўка фасада гасцініцы, завяршаюцца рамонт у будынку ЗАГСа і работы па добраўпарадкаванні вакол яго. Засталося толькі заасфальтаваць прыдамавую тэрыторыю па Партызанскай, 7, прыгожы выгляд набывае адрэзак вуліцы Партызанскай, размешчаны за скрыжаваннем, і г.д.

Словам, горад рыхтуецца да свята і ў суботні дзень 25 жніўня паўстане перад сваімі жыхарамі і гасцямі ва ўсёй красе.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *