На Копыльщине поддерживают порядок на воинских захоронениях, у братских могил и в других памятных местах

Галоўныя падзеі

Работы па добраўпарадкаванні, навядзенні парадку на зямлі каля воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл і іншых месц баявой славы на тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета праводзяцца пастаянна.

■ Навядзеннем парадку займаецца супрацоўніца Душаўскага дзіцячага сада Вольга Жыдзіс
■ Навядзеннем парадку займаецца супрацоўніца Душаўскага дзіцячага сада Вольга Жыдзіс

Помнікі і абеліскі рамантуюцца, падфарбоўваюцца, прылеглыя тэрыторыі падкошваюцца. Як паведаміў старшыня сельвыканкама Сяргей Цвірко, за кожным памятным месцам замацаваны шэфы. Напрыклад, воінскае пахаванне ў в. Ржаўка даглядаюць работнікі Душаўскага дзіцячага сада і сельскага Дома культуры, у в. Кацельнікі — сельвыканкама. Пацейкаўскія школьнікі ўзялі шэфства над помнікамі ў аг. Пацейкі і спаленым у 1943 годзе жыхарам в. Жавулкі.

Вялікую падтрымку для правядзення капітальных рамонтаў аказваюць мясцовыя сельгаспрадпрыемствы: ААТ «Прагрэс 2010» (кіраўнік В.М. Тароцька) і «Душава» (А.Л. Логіш), а таксама сялянская фермерская гаспадарка «Бандыка».

Не застаюцца ўбаку і жыхары населеных пунктаў. Напрыклад, жыхар в. Ржаўка Барыс Чачкоўскі актыўна займаецца пошукам імён невядомых салдат, якія пахаваны на мясцовых могілках. Дзякуючы яму была ўстаноўлена мемарыяльная дошка на месцы пахавання воінаў 30-й кавалерыйскай дывізіі, якія загінулі пры пераправе праз раку Выня 1 ліпеня 1944 года. Пошукавая работа працягваецца.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *