В филиале «Великая Раевка» параллельно с уборкой ведется пахота под сев озимых

Актуально Ураджай - 2018 Экономика

У філіяле «Вялікая Раёўка» паралельна з уборкай збожжавых і зернебабовых культур вядзецца ворыва пад сяўбу азімых, свірэпіцы.  Задзейнічаны  пакуль што два трактары, пасля заканчэння жніва да гэтай работы падключацца і іншыя механізатары.

IMG_0227

■ Механізатар Леанід Рымашэўскі на ворыве
■ Механізатар Леанід Рымашэўскі на ворыве

На фінішную прамую жніва выйшлі аграрыі філіяла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца». Сёлета збожжавыя і зернебабовыя ў гаспадарцы пасеяны больш чым на 1200 га, з якіх 500 га аддадзены піваварнаму ячменю.

Як прызнаецца кіраўнік сельгаспрадпрыемства Іван Дамашэвіч, тэмп уборкі быў адным з самых нізкіх у раёне. Але гэта — своеасаблівы стратэгічны ход. Апраўдваецца ён тым, што ў філіяле не вельмі магутная сушыльная гаспадарка: адзін комплекс можа  за  суткі перапрацаваць толькі 20 т збожжа. Таму, каб сэканоміць расход гаруча-змазачных матэрыялаў, было прынята рашэнне запаволіць пачатак і ход уборачнай. Яшчэ адзін прыём — на насенных участках пачалі прымяняць спецыяльныя дэсеканты (прэпараты-гербіцыды), якія дапамагаюць на працягу трох-чатырох дзён высушыць зерне на корані, тым самым знішчаюць  пустазелле, калі яно маецца. Гэта значна палепшыць якасць як  уборкі, так і зерня.

■ Дырэктар Іван Дамашэвіч з камбайнерам Мікалаем Лук’янчыкам
■ Дырэктар Іван Дамашэвіч з камбайнерам Мікалаем Лук’янчыкам

— Сёлета да жніва мы добра падрыхтавалі ўсю транспартную базу, ніякіх сур’ёзных праблем, каб своечасова завяршыць уборку, няма, абавязкова паспеем у тэрмін, — падкрэслівае Іван Дамашэвіч. — Пастаянна працуюць шэсць камбайнаў, усе яны адладжаны на высокім узроўні. Укамплектаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі аховы працы, пажарнай бяспекі, функцыянуюць кандыцыянеры. Працуюць на іх у асноўным нашы мясцовыя механізатары, усе вопытныя, добрасумленныя, ідуць на адным узроўні. На полі пастаянна дзяжураць аўтамабілі для адвозкі збажыны, не менш за тры-чатыры адзінкі. Прысутнічае і спецыяльна абсталяваны ЗіЛ для тушэння ў выпадку ўзнікнення пажару.

Для працаўнікоў у сельгаспрадпрыемстве стараюцца стварыць камфортныя ўмовы працы. На поле пастаянна дастаўляецца пітная і мінеральная вада, двухразовае харчаванне. Ля звяна камбайнаў заўсёды знаходзіцца галоўны аграном або іншыя спецыялісты, якія сочаць за якасцю ўборкі, за ходам работ, захаваннем тэхнікі бяспекі. Пасля напружанага працоўнага дня ёсць магчымасць прыняць душ. Але, як адзначае кіраўнік сельгаспрадпрыемства, у мехмайстэрнях пакуль што не створаны санітарна-бытавыя ўмовы на такім узроўні, як на жывёлагадоўчых аб’ектах. Вырашэнню гэтага пытання ў бліжэйшы час будзе надавацца першачарговая ўвага.

■ Вадзіцель Юрый Крывецкі з начальнікам тока Аленай Фалько
■ Вадзіцель Юрый Крывецкі з начальнікам тока Аленай Фалько
■ На таку працуе моладзь
■ На таку працуе моладзь

Паралельна са жнівом у гаспадарцы вядуцца і іншыя работы. Адразу ж на зжатых палетках з’яўляюцца прэс-падборшчыкі, якія цюкуюць салому, потым яна звозіцца. Не спыняецца і корманарыхтоўка. Зараз ідзе прасаванне сена ў плёнку. Як заўсёды, у філіяле вялікія стаўкі робяць на зернесянаж з аднагадовых культур. Гэты від корму добра зарэкамендаваў сябе: пры нізкіх затратах атрымліваецца максімальны выхад спажыўных рэчываў. Такім чынам, усе работы вядуцца ў комплексе, заседжвацца аграрыям няма часу.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *