Очередной прием граждан провел председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич

Зваротная сувязь

На чарговы прыём, праведзены старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам, звярнуліся трое грамадзян.

1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2

Жыхар вул. Капыльскай, што ў в. Доктаравічы, скардзіўся на перавышэнне хуткасці транспарту, які праязджае каля яго дома па аўтадарозе Капыль – Слуцк. Як запэўніў супрацоўнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі, на дадзеным участку знаходзяцца дарожныя знакі, якія абмяжоўваюць хуткасць, для кантролю за рухам неаднаразова выязджалі нарады дарожна-патрульнай службы. Аднак парушэнні правіл усё роўна адбываюцца… Як запэўніў Анатоль Ліневіч, будзе створана камісія, якая дэталёва вывучыць сітуацыю і вынесе прапановы па ўпарадкаванні дарожнага руху.

Жыхар Салігорскага раёна звярнуўся з просьбай выкупу фермы, збожжасклада і выдзялення зямельнага ўчастка ў в. Садавічы для вядзення фермерскай гаспадаркі. Як паведамілі прадстаўнікі зацікаўленых структур, такой магчымасці няма, паколькі ўсе аб’екты эксплуатуюцца мясцовым сельгаспрадпрыемствам.

Пытанне па рамонце ўчастка дарогі па вул. Майскай у в. Старая Гута будзе вывучана адпаведнымі спецыялістамі, пасля чаго — прынята канкрэтнае рашэнне.

Сергей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *