В агрогородке Тимковичи Копыльского района возродили Радзивилловский парк

2018-2020 - год малой Родины Актуально Праздник

Адкрыццё новага аб’екта, а дакладней, аднаўленне былога, добра знаёмага жыхарам аграгарадка, адбылося 8 ліпеня ў Цімкавічах. Там намаганнямі мясцовай улады, сельгаспрадпрыемства, арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі аграгарадка, проста неабыякавых вяскоўцаў другое жыццё атрымаў стары Радзівілаўскі парк.

IMG_4540

IMG_4553

Як расказала падчас урачыстага адкрыцця аб’екта ландшафтнага дызайну старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, старажылы добра памятаюць гэта месца. Раней тут праводзіліся маёўкі, фэсты, святы. Затым пра парк забылі, і ён пачаў зарастаць кустоўем, хмызняком. Але неабыякавыя людзі не далі згінуць такому цудоўнаму куточку капыльскай зямлі. Было вырашана даць яму новае дыханне. Практычна ўсе работы праводзіліся на грамадскіх пачатках. Людзі не лічыліся з часам, працавалі ад душы і з любоўю прыводзілі ў парадак старажытны парк. Сёння тут разбіты дарожкі, пастаўлены лаўкі, альтанкі, пабудавана невялічкая эстрада. Словам, у цімкаўцаў з’явілася яшчэ адно месца, дзе можна добра правесці свой вольны час.

Каб неяк зафіксаваць гэтую падзею ў гісторыі, была праведзена цырымонія закладвання капсулы са зваротам да нашчадкаў, які быў падпісаны ўдзельнікамі сустрэчы, што адбылася некалькімі тыднямі раней. Тады дыялог вялі прадстаўнікі раённай улады і моладзь. Права закласці капсулу атрымалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, госць свята, ураджэнец вёскі Цімкавічы, прафесар, доктар тэхнічных навук Уладзімір Родчанка, дырэктар ААТ «Капыльскае» Дзмітрый Палевікоў, дырэктар ф-ла «В. Раёўка» ААТ «Крыніца» Іван Дамашэвіч, дырэктар філіяла  «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінскаблаўтатранс» Уладзімір Сахар. А адчыніць капсулу вырашана ў 2049 годзе.

▪ Памятную капсулу закладвалі Уладзімір Сахар, Ірына Кісляк, Уладзімір Родчанка, Алена Острыкава, Дзмітрый Палевікоў, Іван Дамашэвіч
▪ Памятную капсулу закладвалі Уладзімір Сахар, Ірына Кісляк, Уладзімір Родчанка, Алена Острыкава, Дзмітрый Палевікоў, Іван Дамашэвіч

Як заўсёды да свята вёскі цімкаўцы рыхтаваліся старанна. Паказалі ўсё самае лепшае і цікавае. Парадавалі сваёй творчасцю выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў і Цімкавіцкай СШ, падрыхтавалі выставы сельская бібліятэка і Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, прыцягвала наведвальнікаў сялянскае падвор’е ААТ «Капыльскае», пастараліся супрацоўнікі аўтапарка.

IMG_4505

IMG_4511

IMG_4517

IMG_4520

IMG_4524

Шмат забаў было арганізавана для дзяцей і моладзі, працавалі гандлёвыя кропкі, надзвычай цікавую канцэртна-тэатралізаваную праграму падрыхтавалі супрацоўнікі і самадзейныя артысты Цімкавіцкага сельскага Дома культуры. А дапамагалі ім працаўнікі іншых устаноў культуры, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, і музыканты з Капыля. Словам, кожны ў гэты дзень знайшоў сабе занятак па душы.

IMG_4757

IMG_4667

IMG_4584

IMG_4651

IMG_4643

IMG_4592

IMG_4713

IMG_4668

IMG_4704

IMG_4530

IMG_4496

Гучала нямала шчырых слоў прызнання людзям, якія вызначыліся ў тым ці іншым напрамку або проста з годнасцю жывуць і працуюць на роднай цімкаўскай зямлі.

IMG_4719

Шчырым словам

Ірына КІСЛЯК, старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў:

— Я заўсёды з нейкім прыўзнятым настроем прыязджаю ў Цімкавічы. Таму што гэта і мая радзіма. 35 гадоў прайшло з моманту заканчэння школы. Калісьці тут былі знаёмыя твары, знаёмыя вуліцы, знаёмыя будынкі. Але час бярэ сваё. Радуе, што тут сёння шмат дзяцей, а гэта значыць, што аграгарадок жывы, і жыццё працягваецца. Мы заўсёды вельмі ўважліва рыхтуемся да такіх падзей, наводзім парадак у населеных пунктах, добраўпарадкоўваем аб’екты, адкрываем новыя пляцоўкі. Трэба, каб мы ніколі не забывалі сваю малую радзіму, прыязджалі сюды. Добра, што Прэзідэнт прыняў рашэнне Год малой радзімы падоўжыць да 2020 года. Гэта яшчэ адна магчымасць абудзіць нашу памяць, нашы душы і вярнуць нас у тыя месцы, дзе мы нарадзіліся. Каб мы хоць часцінку цяпла, дабрыні, сваёй творчасці ўклалі ў гэтую зямлю.

Уладзімір РОДЧАНКА, ураджэнец вёскі Цімкавічы, прафесар Маскоўскага авіяцыйнага інстытута:

— Вельмі  рады быць на сваёй радзіме. Успамінаецца, што 65 гадоў назад мне давялося жыць побач з гэтым месцам. Тут, каля парку, прайшлі чатыры гады майго дзяцінства, потым мы пераехалі ў іншы дом, побач з касцёлам. Парк гэты тады не называўся радзівілаўскі, але было гэта выдатнае месца. Тут быў добры сад з яблынямі, і мы, хлапчукі, часцяком  сюды наведваліся. Прыемна, што наш аграгарадок квітнее. Я гэта заўсёды заўважаю, калі прыязджаю сюды. Сувязь мая з малой радзімай не перарываецца.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *