На пленуме Копыльского районного Совета ветеранов искали пути популяризации деятельности и поднятия авторитета этой общественной организации

Актуально Грамадскія аб’яднанні

У пасяджэнні прымалі ўдзел старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый, члены прэзідыума, запрошаныя госці, сярод якіх старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, кіраўнікі некаторых упраўленняў, аддзелаў райвыканкама, арганізацый раёна.

▪ Удзельнікі пленума раённай ветэранскай арганізацыі
▪ Удзельнікі пленума раённай ветэранскай арганізацыі

Уважліва слухалі ўдзельнікі мерапрыемства інфармацыю начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Тамары НАГОРНАЙ аб выніках выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Капыльскага раёна за 2017 год. Яшчэ большую цікавасць выклікалі планы, якія стаяць перад раёнам у бягучым годзе. Як адзначыла Тамара Сяргееўна, вялікая ўвага будзе надавацца стварэнню новых працоўных месц, чаму паспрыяе рэгістрацыя новых прадпрыемстваў і развіццё тых, якія ўжо працуюць. Так, пасля таго, як кампанія «Санта Рытэйл» увядзе ў дзеянне новы магазін, павінна з’явіцца каля 40 новых працоўных месц, новая дрэваапрацоўчая лінія ў планах Капыльскага вопытнага лясгаса (каля 10 месц), амаль 40 вакансій будзе на новым дрэваперапрацоўчым прадпрыемстве, адкрыццё якога сёлета запланавана ў раёне. Безумоўна, заўсёды рэгіструюцца малыя прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі.

Сёння ў Капыльскім раёне пражываюць больш за 10 тысяч чалавек пенсіённага ўзросту, што складае амаль 40% ад усяго насельніцтва.

У працяг тэмы Ірына КІСЛЯК расказала прысутным аб інвестпраграме на 2018 год, якая распрацавана і зацверджана на сесіі раённага Савета дэпутатаў. Яна ўключае ў сябе больш за 80 пунктаў, і ўсе яны накіраваны на развіццё Капыльскага раёна. Дарэчы, падрабязна пазнаёміцца з інвестпраграмай можна на сайце Капыльскага райвыканкама.

▪ Казіміра Ганчар
▪ Казіміра Ганчар

Што зроблена на Капыльшчыне для развіцця ветэранскага руху? Якія намаганні неабходна прыкласці для яшчэ больш актыўнай яго работы? Пра гэта гаварыла старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра ГАНЧАР і выступоўцы, якія прадоўжылі тэму ў спрэчках. Згодна з інфармацыяй сёння ў Капыльскім раёне пражываюць больш за 10 тысяч чалавек пенсіённага ўзросту, што складае амаль 40% ад усяго насельніцтва. Як паведаміла Казіміра Мікалаеўна, на Капыльшчыне 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 24 былыя вязні канцлагераў, пяць сем’яў загінулых і тры працаўнікі тылу. Менавіта ім у першую чаргу неабходны нашы клопат і ўвага. Галоўнай задачай грамадскага аб’яднання была і застаецца абарона правоў і гарантый людзей сталага ўзросту, паляпшэнне якасці іх жыцця, забеспячэнне сацыяльнай абароны, прыцягненне іх да грамадска-палітычнага і культурнага жыцця раёна, а таксама патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі. Менавіта ў вырашэнні гэтых патрэб і запытаў і прымае актыўны ўдзел раённы Савет ветэранаў. Дарэчы, на Капыльшчыне створаны і дзейнічаюць 40 пярвічных ветэранскіх арганізацый, старшынямі якіх абраны адказныя і аўтарытэтныя людзі, якія працуюць у цесным кантакце з прадстаўнікамі мясцовай улады, прафсаюзнымі камітэтамі і іншымі грамадскімі арганізацыямі.

На Капыльшчыне 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 24 былыя вязні канцлагераў, пяць сем’яў загінулых і тры працаўнікі тылу.

Пералік добрых спраў, якія можа запісаць на свой рахунак раённая ветэранская арганізацыя, даволі значны. І ўсе яны былі рэалізаваны дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі, неабыякавасці і нават апантанасці людзей старэйшага пакалення, якія ўвесь свой вопыт і мудрасць імкнуцца накіроўваць на ўмацаванне грамадства і яго стабілізацыю. Не менш цікавыя і шматгранныя напрамкі дзейнасці грамадскай арганізацыі і на бягучы год. І тут, як адзначыў, падсумоўваючы пачутае, Аляксандр ЛІПНІЦКІ, галоўнае дайсці да кожнага чалавека сталага ўзросту.


МЕРКАВАННІ

IMG_1400

Уладзімір ВЫСКВАРКА, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Семежава»:

— Мне вельмі падабаюцца словы, якія тычацца нас, ветэранаў: «Наша плячо кволае, але надзейнае». І сапраўды, фізічна мы не заўсёды можам аказаць дзейсную дапамогу, а вось у надзейнасці, уменні даць слушную параду, падтрымаць дадзім фору некаторым маладым. Наша пярвічка актыўна ўдзельнічае ў жыцці Семежава, ветэраны — частыя госці ў школе, выступаюць перад вучнямі, імкнуцца дапамагчы ў іх выхаванні як словам, так і сваім прыкладам. Увогуле, вельмі добра, калі ў вёсцы ёсць нейкія традыцыі. Напрыклад, мы вельмі ганарымся сваім земляком Міхаілам Высоцкім і ўпэўнены, што нам нельга працаваць дрэнна, вучыцца дрэнна, паколькі ёсць на каго раўняцца.

 

IMG_1406

Часлава ГРЫГАРОВІЧ, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ўчастка «Дусаеўшчына» ААТ «Скабін»:

— Моладзь павінна ўнаследаваць традыцыі старэйшага пакалення, а дапамагчы ёй у гэтым можам мы, актывісты ветэранскага руху. З удзелам членаў нашай пярвічкі былі выдадзены невялічкія брашуры, у якіх расказваецца пра страшную трагедыю ў жыцці жыхароў вёскі Дусаеўшчына, калі ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі спалены іх аднавяскоўцы, пра ўдзельнікаў гэтай вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў. Лічу, што гэтыя кніжачкі прынясуць вялікую карысць у выхаванні падрастаючага пакалення. Я як старшыня пярвічкі працую ў цесным кантакце са старшынёй Капыльскага сельвыканкама Вольгай Мікалаеўнай Купрыенкай, разам з ёй часта наведваюся ў дамы нашых ветэранаў, людзей сталага ўзросту, каб даведацца пра іх праблемы і пажаданні.

IMG_1423

Ганна ЛУПАНОС, старшыня ветэранскай арганізацыі ф-ла «В. Раёўка»:

— Я мела гонар быць дэлегатам VIII справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў. І вельмі прыемна было чуць, як высока ацэньваюць работу нашай раённай арганізацыі і яе старшыні Казіміры Мікалаеўны Ганчар на абласным узроўні. Ад гэтага хочацца працаваць яшчэ лепш. Савет нашай пярвічкі вырашае пытанні, якія хвалююць людзей старэйшага ўзросту. І яны ў кампетэнцыі адміністрацыі філіяла, сельвыканкама, райсавета ветэранаў. Вялікую дапамогу нам аказваюць старэйшыны вёсак. Але не магу не адзначыць тую падтрымку і неабыякавасць да праблем людзей, якую мы бачым ад кіраўніка філіяла «В. Раёўка» Івана Дамашэвіча. Вялікі дзякуй яму за гэта!

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *