В течение марта-апреля на территории Минской области пройдут весенние региональные ярмарки

Актуально Новости

Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

000023_997532_big

Першы кірмаш з удзелам арганізацый Капыльскага, Клецкага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў пройдзе 24 сакавіка ў г. Слуцку. 21 красавіка капыляне прымуць  удзел  у  кірмашы  ў  г.  Салігорску,  а  29  красавіка — у г. Нясвіжы.

Яны праводзяцца з мэтай найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва сельгаспрадукцыяй, прадукцыяй мясаперапрацоўчай галіны, харчовымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, прамысловымі таварамі, угнаеннямі, насеннем і пасадачным матэрыялам, сельгасінвентаром, вырабамі майстроў народнай і дзіцячай творчасці і інш.

Разам з тым пройдуць і веснавыя раённыя кірмашы. У Капылі яны адбудуцца 7, 14, 21, 28 красавіка і 5 мая.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *