Все домашние дела в семье Зябловых из агрогородка Скабин выполняются всей семьей

Актуально Сям'я

У кожнага свае абавязкі. І ўпэўнены, што разам яны пераадолеюць усе праблемы і цяжкасці.

IMG_0835

У Беларусь Зяблавы пераехалі ў 2008 годзе з Казахстана, бо на той час там жыць у вёсцы было вельмі складана. Аляксандр уладкаваўся ў мясцовую гаспадарку газаэлектразваршчыкам (на жаль, цяпер па стане здароўя не працуе), Хрысціна пайшла даіць кароў на МТФ «Перац» (зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці).

У сям’і выхоўваецца пяцёра дзяцей. Бацькі шмат часу надаюць іх выхаванню, фарміруюць працавітасць, адказнасць і прыстойнасць.

Старэйшая Вікторыя зараз вучыцца ў Нясвіжскім дзяржаўным каледжы імя Я. Коласа па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя». Яна з’яўляецца намеснікам старасты групы і сакратаром пярвічкі групы ГА «БРСМ». Цікавіцца харэаграфічным, тэатральным і музычным мастацтвам.

Віктар — вучань  10  класа  СШ  № 3   г. Капыля. Ён таксама актыўны ўдзельнік усіх мерапрыемстваў, што адбываюцца ў класе і школе, аказвае дапамогу і падтрымку ўсім, хто мае патрэбу.

Данііл — другакласнік, а Мікалай — першакласнік гэтай жа школы, самаму малодшаму — Максіму — у красавіку споўніцца тры годзікі.

У сям’і Зяблавых сфарміраваны ўстойлівыя традыцыі, бацькі вядуць здаровы лад жыцця, да яго прывучаюць і дзяцей, якія атулены любоўю і клопатам.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *